10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Хроника происшествий

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 29 лістапада па 5 снежня зарэгістравана 12 ДТЗ, амаль усе звязаныя са змяненнем пагодных умоў; папярэджана165 парушэнняў, пакараны тры п’яныя вадзіцелі; чатыры “бяспраўнікі”; дзевяць аўтааматараў, якія не прытрымліваліся патрабаванняў правіл перавозкі дзяцей, тры — што не прадаставілі пешаходам перавагу ў руху; 25 веласіпедыстаў і пешаходаў, 10 з якіх былі нецвярозыя.

    Увага! Па 12 чысло Дзяржаўтаінспекцыя арганізуе прафілактычныя мерапрыемствы для прадухілення няшчасных выпадкаў з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

    Аддзелам Дэпартамента аховы прыцягнуты да адказнасці чатыры асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы, дзве — дробнае хуліганства.

    Па даных РАНС, 29 чысла агнём пашкоджана маёмасць прыватнага жылога будынка на вул. Голанта ў райцэнтры. Як аказалася, уладальнікі пастаянна не жывуць у доме, але часта прыходзяць, каб прапаліць у печы. У адпаведнасці з папярэднімі данымі, ад гарачай печы загарэўся матрац, які шчыльна прылягаў да яе.

    5 чысла ў выніку пажару ў прыватным гаражы на вул. Валадарскага пашкоджаны дах і маёмасць. У будынку знаходзілася два аўтамабілі “Пяжо”: адзін знішчаны агнём, другі сур’ёзна абгарэў. Папярэдне прычынай узгарання стала самаробная буржуйка, у непасрэднай блізкасці ад якой гаспадар захоўваў дровы.

    Памятайце: пры эксплуатацыі пячнога ацяплення своечасова ачышчайце комін ад сажы, пазбаўцеся ад расколін у коміне і печы, прыбіце прадтопачны ліст памерам 50×70 см, не перагравайце печ.

    ІАЖіРС складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правіл лесакарыстання.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее