27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    А Мороз-то — настоящий!

    Популярное

    Новы год-2022

    Нашы Марозы — сапраўдныя!

    Цуды адбываюцца і ў рэальным жыцці. А гэтыя святочныя дні найбольш спрыяльныя для розных непрадбачаных дзівосаў і прыемных сюрпрызаў. І месца казцы знойдзецца не толькі ў кнігах і тэлефільмах, але і побач з намі. Проста трэба быць гатовымі іх сустрэць і прыняць. Яшчэ сумняваецеся? А мы не, бо стрэлі сапраўднага Дзеда Мароза, пазнаёміліся з ім. Не, не Марозам Іванавічам яго завуць, як героя вядомага твора Адоеўскага. Яго імя па бацьку Мікалаевіч. Але ён Мароз, гэта засведчана нават у пашпарце. Праўда, яшчэ малажавы з выгляду і лічыць сваёй задачай ахоўваць асіпаўчан ад розных бед і злачынстваў, таму і працуе ў райаддзеле міліцыі. І па сакрэце расказаў, што яго Снягурка — гэта зусім не ўнучка, як многія думаюць, а каханая жонка. Дарэчы, таксама Мароз, толькі Волечка. І рабіць падарункі малым, дарослым і пажылым людзям яна любіць больш за ўсё на свеце. Прычым занята гэтым круглы год: вырабляе салодкія ласункі і частуе імі землякоў. Нават месцам працы выбрала хлебазавод і чаруе над кожным тортам, пірожным і пернікам, распрацоўваючы асаблівую — казачную — рэцэптуру. Можа, таму яны атрымоўваюцца такія смачныя? Абавязкова пакаштуйце! На навагодні стол — сама тое! Вучні СШ № 4 Данііл Нілаў і Арцём Сяргеенкаў пацвердзяць гэта: хлопцы мелі магчымасць пазнаёміцца з Дзедам Марозам. Дарэчы, Новы год для іх наогул асаблівае свята: як кажуць, два ў адным. Бо 31 снежня яны не толькі развітваюцца з годам мінулым, але і адзначаюць дзень нараджэння. На гэты раз у кампаніі Марозаў. Адразу дваіх. А вы кажаце, што цудаў не бывае!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее