21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Еще две осиповичские школы представили патриотические проекты о сожженных деревнях

    Популярное

    Памяць

    Вогненная Атлантыда

    Гэту вёску не знайсці на картах. Пра яе нічога,   акрамя назвы, не ведаюць нават пошукавыя сістэмы. Затое валодаюць інфармацыяй дапытлівыя розумы школьнікаў сярэдніх школ № 2 і Вяззеўскай, якія адкрылі для сябе і іншых страчаную вёску Май, працуючы над стварэннем макетаў населенага пункта.

    Юным даследчыкам СШ № 2, дзякуючы кіраўніку музея гісторыі школы Наталлі Шчарбачэні, удалося даведацца, што ў даваенны час вёска Май размяшчалася ў Замошскім сельсавеце. Колькасць людзей, якія жылі ў 17 дамах, складала 57 чалавек.

    16 лютага 1943 года немцамі і паліцаямі пасяленне было спалена разам з 51 мірным жыхаром. Гэты дзень стаў трагічным і для Вялікай Гарожы, Акцябра, Лучыц.

    — Работа над праектам праходзіла вельмі напружана, — расказвае педагог-арганізатар СШ № 2 Наталля Півуноўская. — Інфармацыі ў даступных крыніцах не было. Толькі па сучаснай гугл-карце аўтамабільных дарог і карце Шуберта, якая адлюстроўвала шляхі зносін у даваенны час і ў час Вялікай Айчыннай вайны, устанавілі каардынаты. Месцазнаходжанне дамоў, гаспадарчых пабудоў вызначалася па ўспамінах дзядуляў і бабуль, што жылі ў вёсках, бо вуліцы там звычайна маюць аднолькавую архітэктуру, а колькасць хат і жыхароў устанаўлівалі па ўрыўкавых даных з архіўных дакументаў. Сам макет рыхтавалі на працягу месяца.

    Значны ўнесак у адкрыццё Мая зрабілі і вучні Вяззеўскай сярэдняй школы.

    — Макет змаглі выбудаваць толькі дзякуючы та-паграфічным картам 1936 года, — каменціруе куратар праекта настаўнік працоўнага навучання Аляксандр Ляўкоў. — На жаль, архіўных звестак было вельмі мала, а розначытанняў — шмат. Асабліва гэта тычыцца колькасці дамоў. Па даваеннай карце іх было дванаццаць плюс два вялікія будынкі, у якіх, думаецца, маглі размяшчацца свіран ці адміністрацыя саўгаса. Спецыялісты раённага краязнаўчага музея паведамілі, што фашыстамі былі спалены сямнаццаць хат, а ў архіўнай даведцы 1946 года ўказана, што знішчана да трынаццаці аб’ектаў. У якасці зыходнай інфармацыі для стварэння макета мы выбралі тагачасныя тапаграфічныя карты, таму можна лічыць, што размяшчэнне вуліц, хат, гаспадарчых пабудоў даволі дакладнае. Указалі і верагоднае месца, дзе спалілі мірных жыхароў Мая.

    Удзел у праекце дапамог нам усвядоміць, наколькі важна захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Няхай па дробках, але сабраць інфармацыю і аддаць даніну павагі людзям, загінуўшым падчас страшнай вогненнай навалы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее