27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Осиповичская мини-ТЭЦ гордится своими специалистами

    Популярное

    Усе сакрэты — у прабірцы

    Іна Заскевіч.

    i.zaskevich@gzt-akray.by

    Раней захаплялася песнямі і танцамі, акадэмію скончыла па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік», а зараз працуе лабарантам хімічнага аналізу — гэта ўсё пра Аксану Кур’ян.

    Дзяўчына родам са Жлобіна. Але, як сапраўдная жонка, паехала за мужам у яго родны горад. Крыху папрацавала на торфапрадпрыемстве ў Татарцы, а потым перайшла на міні-ЦЭЦ і стала лабарантам. Усё новае яна ўпускае ў жыццё без страху, таму прафесію асвоіла хутка і тая прыйшлася ёй даспадобы.

    Працуе цэлы дзень з вадой. Вадкасць з вадаёма праходзіць круг ачышчэння і паступае ў трубы. Менавіта яна абагравае нашы дамы і ўстановы. Але вада павінна адпавядаць пэўным якасцям. У лабараторыі яе правяраюць на ўтрыманне жалеза, акісляемасць, завіслыя рэчывы, наяўнасць нафтапрадуктаў і г.д. Калі адзначаецца неадпаведнасць якім-небудзь параметрам, прымаюцца пэўныя меры.

    Кожны паглыблены аналіз патрабуе нямала часу і цярпення. Работа быццам бы манатонная, але Аксана знаходзіць у ёй сваю адметнасць і непаўторнасць. З цікавасцю расказвае пра справу, якой займаецца, тром дачушкам, якія вучацца ў гімназіі. Хімія — навука захапляльная і патрэбная на многіх прадпрыемствах.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее