-4.5 C
Осиповичи
Суббота, 22 января, 2022
Еще

    В прошлом году на ОЗАА стартовал проект «Образ жизни только здоровый»

    Популярное

    Карысны вопыт

    АЗАА: хварэць не модна

    Здароўе — гэта тое, пра што часцей успамінаюць, губляючы. І калі яшчэ найлепшы час пра яго падумаць, як не ва ўмовах пандэміі? Прааналізаваць стан здароўя жыхароў Асіповіччыны ў цэлым цяжка: для гэтага трэба сабраць вельмі шмат матэрыялу з розных крыніц. А вось правесці зрэз на прыкладзе аднаго прадпрыемства цалкам магчыма. Асабліва градаўтваральнага, такога як завод аўтамабільных агрэгатаў. Каб іншыя арганізацыі задумаліся: магчыма, і ў іх падобныя вынікі і праблемы? Можа, і вопыт землякоў прыйдзецца да месца.

    На АЗАА летась стартаваў праект “Лад жыцця толькі здаровы!”, які праводзіла кіраўніцтва прадпрыемства сумесна з райЦГЭ і ЦРБ. І зараз арганізатары падвялі вынікі.

    На аснове сацыялагічнага даследавання калектыву выяўлена, што:

    71,5% ужываюць алкаголь некалькі разоў у год, 19% — некалькі разоў у месяц, 1,5% — некалькі разоў у тыдзень або штодзённа, а 8% апрошаных сказалі, што наогул не спажываюць моцныя напоі;

    82% нярэдка адчуваюць стрэс або нервовае напружанне;

    26% рэспандэнтаў перыядычна фіксуюць павышаны крывяны ціск, у 12,5% выстаўлены дыягназ артэрыяльная гіпертэнзія. У 7% адзначаецца павышаны ўзровень глюкозы ў крыві, а ў 9% — высокі ўзровень халестэрыну;

    25% работнікаў кураць.

    Дарэчы, на прадпрыемстве ўстаноўлены пэўныя правілы для курыльшчыкаў. У летні час курэнне дазваляецца на 14 абсталяваных пляцоўках, узімку для гэтай мэты ў цэхах выдзяляецца 9 месцаў. На ўсёй астатняй плошчы і ў будынках курэнне забаронена.

    Прааналізаваўшы захворваемасць у калектыве, завадчане прыйшлі да вы-сновы, што яна падрасла на 20,5% у параўнанні з мінулым годам. У агульнай структуры прэваліравалі захворванні органаў дыхання (453,5 на 1 000 насельніцтва), некаторыя інфекцыйныя і паразітарныя захворванні (170,2 на 1 000), у тым ліку COVID-19 (163,7 на 1 000), хваробы косцева-мышачнай сістэмы (165,04 на 1 000). Асноўная прычына росту захворваемасці — каранавірусная інфекцыя. Адзначаецца рост захворваемасці скуры і падскурнай клятчаткі на 21,7%, органаў дыхання на 11,7%, косцева-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі на 7,3%. І ў той жа час паменела выпадкаў хвароб органаў стрававання, сістэмы кровазвароту і новаўтварэнняў.

    Поўную дыспансерызацыю летась прайшлі 330 работнікаў прадпрыемства, 788 — частковую пры афармленні бальнічнага ліста.

    Шмат увагі надзяляецца спорту. Каманда прадпрыемства прымала ўдзел у раённых і ўнутрызаводскіх спартыўных спаборніцтвах, такіх як міні-турніры па футболе, раённай спартакіядзе па плаванні, лыжным спорце, валейболе, настольным тэнісе, шашках і шахматах, зімовай рыбалцы і г.д.

    Каб матываваць работнікаў да здаровага ладу жыцця і заняткаў фізкультурай, у калектыўны дагавор уключаны пункты аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, у тым ліку спартыўнай, культурна-масавай дзейнасці. Част-кова пакрываліся расходы на абанементы ў басейн «Дэльфін», а сёлета 199 чалавекам аплачаны абанементы на наведванне «Жамчужыны». Работнікі АЗАА на чале з прафсаюзным камітэтам двойчы на тыдзень займаюцца трэніроўкамі па валейболе ў спартзале СШ № 1.

    Завадчане атрымоўваюць выплаты на аздараўленне ў памеры 5-10% ад сярэдняй зарплаты. Праходзяць імунізацыю ад грыпу і каранавіруснай інфекцыі. Напрыклад, ад апошняй сёлета прышчапілася амаль 700 чалавек, кожны з іх атрымаў два аплачваемыя дні да водпуску, а таксама магчымасць удзельнічаць у штомесячнай латарэі, арганізаванай прафкамам, з выйгрышам 500 рублёў. У сувязі з неспрыяльнай эпідэмічнай абстаноўкай у мінулым і за бягучы перыяд гэтага года з мэтай лячэння і аздараўлення прафсаюз аказаў матэрыяльную дапамогу 250 работнікам.

    Праведзеная на прадпрыемстве работа дазволіць намеціць задачы на перспектыву і метады іх дасягнення, бо, якімі б высокімі ні былі вытворчыя паказчыкі, ёсць адзін, непадуладны ніякім бізнес-планам, — здароўе калектыву.

    Наступным прадпрыемствам, на якім плануецца правядзенне прафілактычнага праекта “Лад жыцця толькі здаровы!”, стане ЗТАА “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ”.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Читаем» старую фотографию

    “А чё это вы тут делаете, а?” Старые снимки рассматривать интересно. Особенно если обращать внимание на детали… На фотографии написано, что она сделана в деревне Бозок....

    Бытовое обслуживание на Осиповщине

    Усе хочуць жыць камфортна З цягам часу ўсё больш прадпрымальнікаў прапануе насельніцтву паслугі па рамонце складанай бытавой тэхнікі, нямала з’явілася прыватных цырульняў, абутковых майстэрань. Але...

    Осиповичский “Маяк” и новые задачи

    Коллегия, на которой подводились итоги работы национальной системы Госрезерва, прошла на базе учреждения по хранению материальных ценностей "Маяк" МЧС Республики Беларусь. Первый заместитель министра по...

    Надежный защитный барьер

    Еженедельный анализ заболеваемости острыми респираторными инфекциями свидетельствует о ее снижении за вторую календарную неделю января на 6,1%, при этом превышает показатель аналогичного периода прошлого...

    Мы родились!

    В декабре отделом ЗАГС райисполкома зарегистрированы новорожденные: В городе Осиповичи: Алексей Алексеев, Алина Халево, Ника Рогозова, Сергей Буловацкий, Александр Буловацкий, Валерия Жданович, Ярослава Шведова, Елизавета...