22.6 C
Осиповичи
Пятница, 1 июля, 2022
Еще

    В Осиповичах в ТЦ «Соседи» работает пункт вакцинации

    Популярное

    #БезCOVID-19

    Па пакупкі і… здароўе

    З 29 кастрычніка ў гандлёвым цэнтры “Суседзі” (вул. Сташкевіча, 43) абсталяваны прышчэпачны кабінет. Тут можна вакцынавацца як ад каранавіруснай інфекцыі, так і ад грыпу

    За тэрмін работы часовай медыцынскай кропкі магчымасцю абараніцца ад грыпу скарыстаўся 21 зямляк, ад COVID-19 — у пяць разоў большая колькасць грамадзян. Усе, хто атрымаў першы кампанент вакцыны ад кавіду, праз належныя тры тыдні змогуць у гэтым самым месцы завяршыць вакцынацыю.

    Кабінет працуе ў буднія дні з 9 да 19 гадзін, у суботу — да 14.  Медсястра Вольга Гладышава расказала, што пацыенты выбіраюць, якой вакцынай з дзвюх прапаноўваемых прышчапіцца. Папулярнасць «Спутника V» і кітайскай вакцыны прыблізна роўная.

    Для таго каб прайсці імунізацыю, дастаткова прад’явіць пашпарт грамадзяніна нашай краіны, запоўніць анкету і прайсці агляд урача, які прымае тут жа. На прышчэпку ідуць людзі розных узроставых груп: сярэдняга ўзросту, пенсіянеры, моладзь, у тым ліку маладыя матулі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее