23.1 C
Осиповичи
Среда, 10 августа, 2022
Еще

    Сегодня в осиповичской гимназии проходит презентация проекта «Последняя осень. Бортное»

    Популярное

    Памяць

    Вёскі, якія не перажылі вайну

    Сёння ў гімназіі праводзіцца прэзентацыя праекта “Апошняя восень. Бортнае”. З ім навучальная ўстанова ўдзельнічае ў патрыятычнай акцыі па стварэнні макетаў спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак Магілёўскай вобласці.

    Вёска Бортнае размяшчалася за 13 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Ясень. Перад пачаткам акупацыі тут налічвалася 17 двароў і 86 жыхароў. У сту-дзені 1943 года карнікі спалілі населены пункт і загубілі 86 чалавек. Пасля вайны Бортнае не адрадзілася.

    — Нас вельмі натхніла ключавая ідэя акцыі, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік гісторыі Наталля Лук’яненка. — Таму работа над праектам распачалася неадкладна і праходзіла плённа. Гісторыкі збіралі ўсю неабходную архіўную інфармацыю. Настаўнікі фізічнай культуры і адказныя за ваенна-патрыятычнае выхаванне працавалі непасрэдна на тым месцы, дзе знаходзілася Бортнае: адзначылі месцазнаходжанне фундаментаў былых дамоў, акультурылі памятны знак, які даўно гэтага патрабаваў. У рабоце прымалі ўдзел не толькі педагогі, але і прадстаўнікі іншых службаў гімназіі: лабаранты Алена Лазеева, Ірына Чарняўская, Таццяна Мядзведзева, сакратар Вольга Палілей і педагог-арганізатар Ларыса Чысцякова. Яны працавалі з вучнямі сярэдняга і старшага звяна, каардынавалі іх работу. Для стварэння макета выкарыстоўвалі кардон, дрэва, прыродны матэрыял, паралон. Мелкія дэталі для захавання дакладнасці надрукавалі на 3D-прынтары. Мы дазволілі сабе крыху вольнасці: дадалі царкву, якой на самай справе ў такой маленькай вёсачцы не было. Яна стала ключавым аб’ектам, які сімвалізуе нескаронасць, надзею і веру. Увогуле “Апошняя восень” наскрозь сімвалічная. Назва ўзнікла з жалобнай даты, ярка-вогненная лістота — знак не толькі восеньскай прыгажосці, але і знішчальнага агню, а арэлі побач з домам, у які сагналі сялян,— памяць пра сорак сем знішчаных дзіцячых душ. Можна заўважыць, што на макеце няма людзей і жывёл. Гэтым мы імкнуліся паказаць горкую будучыню Бортнага.

    Па выніках правядзення акцыі лепшыя работы з усіх раёнаў Магілёўшчыны будуць перададзены ў абласны мастацкі музей імя  П.В. Масленнікава, а пасля вернуцца ў школьныя і раённыя музеі для пастаяннай экспазіцыі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее