3.7 C
Осиповичи
Суббота, 27 ноября, 2021
Еще

    Почему нужно отказаться от электронных сигарет

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Трэба ведаць

    Дым без агню

    Чым небяспечны вейпінг* і чаму трэба адмовіцца ад электронных цыгарэт

    Электронныя цыгарэты і вейпы многія лічаць больш бяспечнымі, чым звычайныя цыгарэты, паколькі такімі іх пазіцыянуюць вытворцы. Але з’яўляецца ўсё больш даных аб тым, што гэтыя прылады зусім не такія бяскрыўдныя.

    У 2019 годзе замежныя СМI ўпершыню паведамілі пра смерць чалавека, які карыстаўся вейпам і электроннымі цыгарэтамі.

    Урачы звязалі гэтую смерць з вейпам. Яны таксама адзначылі, што расце колькасць людзей, якія звяртаюцца ў медыцынскія ўстановы з незразумелай хваробай. Ва ўсіх назіраюцца кашаль, задышка, стомленасць, а ў некаторых выпадках — ваніты і дыярэя, хутка развіваецца вострая або падвострая дыхальная недастатковасць.

    Інфекцыйнага пачатку захворванняў лёгкіх у пацыентаў не выяўлена, але ўсіх аб’ядноўвае курэнне вейпаў і электронных цыгарэт. Ёсць падставы меркаваць, што прычыны такога стану пацыентаў звязаны з вейпамі, у тым ліку з выкарыстаннем вадкасцей для курэння, якія змяшчаюць, акрамя нікаціну, канабіноіды.

    Рэальная небяспека?

    У вадкасцях для курэння былі выяўлены розныя таксічныя і канцэрагенныя рэчывы: цяжкія металы, акралеін і нават фармальдэгід. Многія з іх выкарыстоўваюцца для надання курыльнай сумесі адмысловага густу і водару. Навукоўцы, замераўшы канцэнтрацыю таксічных рэчываў, якія выпускаюць вейперы ў навакольнае асяроддзе, зрабілі несуцяшальную выснову: паказчыкі далёкія ад бяспечных. Пры гэтым асаблівую цікавасць выклікаў той факт, што пры ста зацяжках вейпам у дзень узровень спажытага курцом фармальдэгіду будзе нават большы, чым пры выкурванні дзесяці цыгарэт у дзень. Акрамя таго, даследаванні паказалі, што курэнне як звычайных цыгарэт, так і электронных душыць імунную сістэму курца, спрыяючы запаленням. Ёсць даныя і пра тое, што пасіўнае курэнне электронных цыгарэт таксама небяспечна, аднак даследаванні ў гэтым кірунку яшчэ вядуцца.

    Мяркуецца, што электронныя цыгарэты дазваляюць чалавеку паступова адмовіцца ад курэння, а таксама ўзяць пад кантроль сваю згубную звычку: адначасова атрымліваць дозу нікаціну і пры гэтым задавальняць псіхалагічную патрэбнасць. Акрамя таго, электронныя цыгарэты маюць даволі прыемны пах, у адрозненне ад звычайных, што таксама робіць іх больш прывабнымі. Такімі іх нам навязваюць вытворцы, абы толькі курцы не кідалі курыць і да іх «падцягнуліся» падлеткі.

    Параўнальная карысць ад электронных цыгарэт практычна ніякая, а іх выкарыстанне ў грамадскіх месцах, дзе забаронена курэнне звычайных цыгарэт, падвяргае інтаксікацыі ўсіх навакольных. Больш за тое, Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыраўняла электронныя цыгарэты да звычайных.

    Акрамя таго, з-за асаблівасцей працэсу нікацін трапляе ў арганізм не ў выглядзе дыму, а ў выглядзе аэразолю, маментальна ўсмоктваецца, з-за чаго пры аднолькавай дазіроўцы рэчываў у электроннай і звычайнай цыгарэтах у арганізм «электроннага» курца трапляе больш нікаціну. У электронных цыгарэтах ён сінтэтычны, надзвычай таксічны і вельмі хутка выклікае залежнасць.

    Што можна зрабіць цяпер?

    Тытунёвая залежнасць, якую многія людзі зарабляюць яшчэ ў падлеткавым узросце, вядзе да развіцця вялікай колькасці захворванняў, безумоўным лідарам сярод якіх з’яўляецца рак лёгкага — менавіта ён займае першае месца сярод усіх злаякасных пухлін у мужчын. І па смяротнасці гэта захворванне — лідар ва ўсім свеце, прычым і сярод жанчын, і сярод мужчын. А сардэчна-сасудзістыя захворванні — асноўная прычына дачаснай смяротнасці. Лепшае, што вы можаце зрабіць для сваіх дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм, а таксама для здароўя ў цэлым, — гэта кінуць курыць або не пачынаць ніколі.

    Святлана Шаўлюга,

    інструктар-валеолаг аддзялення прафілактыкі райпаліклінікі.

    *Вейпінг (ад англ. vaping — паранне) — працэс курэння электроннай цыгарэты, выпарнікаў і іншых падобных прылад.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичанка Мария Серебрякова победила в престижном научно-исследовательском конкурсе

    Вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 3 прадставіла на суд журы XVIII Міжнароднага юніёрскага ляснога конкурсу праект пад назвай “Мікалагічны маніторынг лясных экасістэм і апрабацыя методык павышэння ўраджайнасці грыбных месцаў”, над якім працавала разам з васьмікласніцай Арынай Барадаўкай і настаўнікам хіміі і біялогіі Святланай Зайцавай.

    Как зажигаются звезды эстрады в Осиповичах

    Чтобы достичь успеха в творчестве, человеку нужны талант и настойчивость. Но не менее важно, чтобы кто-то помог этот талант раскрыть и направить в правильное русло

    Недавно на территории Осиповичского района правоохранительными органами проводился комплекс мероприятий, направленных на пресечение экстремистской деятельности в регионе

    В результате принятых мер выявлен ряд лиц, которые на систематической основе хранили и распространяли по интернет-каналам материалы экстремистского характера. Следует добавить, что попавшие в поле зрения представителей силового блока земляки являлись подписчиками регионального Telegram-чата, который также признан экстремистским.

    Интересное об Осиповичской дистанции сигнализации и связи

    Осиповичская дистанция сигнализации и связи была образована 28 ноября 1928 года. В те былинные времена ее ключевым звеном был телефонно-телеграфный цех, в котором на семи аппаратах работало 30 телеграфистов, а главными исполнительными устройствами — примитивные семафоры.

    Осиповичская райорганизация профсоюза работников образования и науки — одна из крупнейших в регионе

    Осиповичская райорганизация профсоюза работников образования и науки — одна из крупнейших в регионе. В ее составе 55 первичек, членами которых является 98,1% из числа работающих в отрасли