29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Осиповичанка Мария Серебрякова победила в престижном научно-исследовательском конкурсе

    Популярное

    Ведай нашых!

    “Грыбны дождж” з перамог

    Вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 3 прадставіла на суд журы XVIII Міжнароднага юніёрскага ляснога конкурсу праект пад назвай “Мікалагічны маніторынг лясных экасістэм і апрабацыя методык павышэння ўраджайнасці грыбных месцаў”, над якім працавала разам з васьмікласніцай Арынай Барадаўкай і настаўнікам хіміі і біялогіі Святланай Зайцавай.

    Назіранне за ростам грыбоў уваходзіць у шматлікую колькасць напрамкаў маніторынгу, які ажыццяўляецца вучнямі нашай установы, — расказвае Святлана Уладзіміраўна. — Марыя займаецца дадзенай тэмай з шостага класа. З 2017 года на тэрыторыі шасці лясніцтваў былі закладзены пляцоўкі для маніторынгу росту белых грыбоў. Дзяўчына самастойна выпрацавала методыкі вызначэння ўраджайнасці, па якіх і адсочвала дынаміку. Таксама даследаванні вяліся і ва ўмовах дамашняга падворка: з 2018 года вырошчваліся вешанкі. Перамога ў сёлетнім конкурсе была ашаламляльнай: усе члены журы аднагалосна прызналі наш праект лепшым. Каштоўнасці яму дадае і той факт, што сярод удзельнікаў былі толькі тры школьнікі. Асноўную масу канкурсантаў склалі студэнты і навуковыя супрацоўнікі. Прыемна, што вынікі даследавання цяпер вядомыя шырокай аўдыторыі і могуць выкарыстоўвацца не толькі ў Беларусі, але і іншых краінах.

    Варта адзначыць, што для Марыі, якая з’яўляецца членам школьнага лясніцтва і экалагічнага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Дзеля жыцця на Зямлі”, гэта не першае вялікае дасягненне ў навуковай дзейнасці. Яна стала пераможцай Міжнароднага форуму студэнцкай і вучнёўскай моладзі “Першы крок у навуку-2021” і ў мінулым годзе ў студэнцкім конкурсе БДТУ Марыя абараніла з адзнакай дыпломную работу “Асартымент драўняных і дэкаратыўна-хмызняковых раслін для азелянення гарадскіх тэрыторый” і распрацавала праект рэканструкцыі гарадскога парка ў Асіповічах.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее