9.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    Хто выхоўвае зайчыкаў?

    Популярное

    Владислав КОЗЛОВ
    С 2017 по 2021 гг. учился на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2021 г. получил диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 августа 2021 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край"

    Быць і ласкавай мамай, і добрым сябрам, і мудрым настаўнікам для малых — справа няпростая.Трэба ўмець выслухоўваць просьбы і на ўсё аператыўна рэагаваць.

    У Васіля Сухамлінскага ёсць выдатныя словы: «Каб стаць сапраўдным выхавальнікам дзяцей, трэба аддаць ім сваё сэрца». Так адбылося з Віялетай Аляшкевіч, выхавальнікам Асіповіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. Дзяўчына працуе ўсяго другі год, але ўжо здолела дасягнуць узаемаразумення з калектывам і заслужыла дзіцячую любоў.

    Вывучаючы псіхалогію ва ўніверсітэце, Віялета стала лепш разумець сябе і тое, чаму так цягне да дзяцей. У сям’і была адна і заўсёды хацела малодшую сястрычку, але мара так і не споўнілася. Жаданне працаваць з малымі сфарміравалася дзякуючы настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы           № 4 Наталлі Лабзо, якая стала для Віялеты ідэалам педагога і маральным арыенцірам.

    Выбраўшы прафесію выхавальніка, дзяўчына не супакоілася. Яе несуцішная натура патрабавала новых здзяйсненняў. З першага курса вучобы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка запісалася ў валанцёрскі клуб «Добрае сэрца». Працавала ў анкалагічным цэнтры. Iшла туды, думаючы, што будзе рабіць караблікі і аплікацыі з маленькімі пацыентамі і зусім не чакала, што на іх месцы апынуцца падлеткі 16-18 гадоў. Але хутка пера- ключылася і наладзіла кантакт. Віялета добраахвотна запісалася ў валанцёрскую каманду II Еўрапейскіх гульняў. Там паказала сябе з найлепшага боку, ды так, што ва ўзросце 18 гадоў ёй прапанавалі пастаяннае месца працы. У 2019 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года».

    Пасля вучобы вярнулася ў Асіповічы. Для таго каб трапіць у родны горад, узяла мэтавае накіраванне. Цяпер яе калегі —  гэта тыя людзі, да якіх яна сама хадзіла ў дзіцячы садок. Алена Санковіч і Марыя Антоненка з радасцю прынялі былую выхаванку. Вось яна, пераемнасць пакаленняў.

    Добрая, артыстычная і таленавітая Віялета ўмее захапіць дзяцей і дарослых, клапоціцца аб фізічным і духоўным здароўі малых. На занятках, прагулках, падчас экскурсій знаёміць дзяцей з памятнымі месцамі горада, выхоўвае патрыятычныя пачуцці да малой радзімы.

    Зараз у Віялеты старэйшая група «Зайчык» — 19 дапытлівых, рухомых і вясёлых хлопчыкаў і дзяўчынак. Навучанне матэматыцы, развіццю мовы, маляванню — далёка не ўсё, чаму трэба навучыць будучых першакласнікаў. Многія дзівяцца: «Як можна арганізаваць такую колькасць дзяцей, калі дома з адным-двума не справіцца?» У граматнага педагога праблем з дысцыплінай не ўзнікае, дзеці ўсё разумеюць з паўслова.

    Як і ў любога работніка педагагічнай сферы, у дзяўчыны таксама здараліся цяжкасці, але яна іх пераадольвала. Да прыкладу, да малога непаседы, які яшчэ ў мінулым годзе кідаўся ў яе красоўкам, падабрала патрэбны ключык. Цяпер ён змяніў свае паводзіны, ахвотна абдымаецца і звяртаецца да сваёй выхавальніцы няйначай як «мая дарагая».

    Дзяўчына цалкам аддаецца рабоце з дзецьмі. Шукае ўласныя метады, прыдумляе цікавыя формы правядзення заняткаў. Акрамя гэтага, актыўна ўдзельнічае ў абмене педагагічным вопытам. У мінулым годзе заняла III месца ў конкурсе «Маё прызванне — педагог». Распрацавала прэзентацыю аб нашым земляку-падпольшчыку Фёдары Крыловічу, якая спадабалася дзецям і была высока ацэнена журы конкурсу «Зямлёй сваёй я вельмі ганаруся». У інавацыйным праекце «Мая зямля — Прыдняпроўе» Віялета таксама прыняла ўдзел.

    У вольны час дзяўчына любіць чытаць. А яшчэ дома ў яе чатыры сабакі, чатыры каты, два папугаі, дзве чарапашкі і сем акварыумаў. Парсюк, козачка, куры, гусі, качкі, якіх трымаюць на падворку, не ў лік.

    Віялета прызнаецца, што не бачыць сябе ў іншай прафесіі. У свеце не існуе чужых дзяцей. І да ўсіх сваіх «зайчыкаў» яна ставіцца як да родных.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее