-4.5 C
Осиповичи
Суббота, 3 декабря, 2022
Еще

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Хроніка здарэнняў

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 225 парушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 32 веласіпедысты і пешаходы, сем з якіх п’яныя, нецвярозы вадзіцель, тры “бяспраўнікі”, 15 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, тры вадзіцелі, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу. Зарэгістраваны тры неістотныя ДТЗ.

    Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты два сямейныя скандалісты і па адной асобе, якія здзейснілі дробныя крадзеж ці хуліганства.

    Як паведамілі ў РАНС, 23 лістапада падчас пажару жылога дома на вул. Маладзёжнай у в. Карытнае цалкам знішчаны дах і перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць. 25 чысла полымем пашкоджаны пол, міжпакаёвыя дзверы, закураны сцены ў кватэры дома на вул. Патоцкага ў райцэнтры, 26 — знішчаны тэлевізар, пашкоджаны халадзільнік, закураны сцены і маёмасць у кватэры на вул. Сумчанкі. Пацярпелых няма.

    МНС нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі; не дапускайце курэння ў домаўладанні; сачыце за тым, каб запалкі, свечкі і іншыя крыніцы адкрытага агню былі патушаны пасля ўжывання. Усталюйце ў жылых памяшканнях пажарны апавяшчальнік, які ў выпадку ўзнікнення пажару дапаможа выратаваць жыццё.

    ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, па адным — палявання і транспарціроўкі драўніны. Па матэрыялах інспекцыі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах крадзяжу драўніны ў мясцовага лясгаса і лодкі ў прыватнай асобы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее