10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    В УЗ «Осиповичская ЦРБ» пришли 27 молодых специалистов

    Популярное

    Владислав КОЗЛОВ
    С 2017 по 2021 гг. учился на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2021 г. получил диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 августа 2021 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край"

    Моладзь

    З імі надзейна

    Кожны год дыпламаваных медыкаў сустракае цэнтральная раённая бальніца. Сёлета папаўненне медыцынскіх кадраў маштабнае: у галіну аховы здароўя адначасова прыйшло 27 выпускнікоў навучальных устаноў.

    У іх складзе чатыры ўрачы агульнай практыкі, афтальмолаг, траўматолаг-артапед, неўролаг, неанатолаг, хірург. І калі дактароў прыбыло дзевяць, то сярэдняга медперсаналу ўдвая больш. Фельчар выязной брыгады хуткай дапамогі, фельчары-лабаранты, фармацэўт, памочнікі ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, медсёстры агульнай практыкі, палатныя і амбулаторныя. Некаторыя з іх прыступілі да працы ў Ясенскай амбулаторыі , а таксама ў Лапіцкай участковай бальніцы. Сярод маладых медыкаў 9 — ураджэнцы нашага раёна.

    Перад кожным спецыялістам сёння стаіць важная задача: пераймаючы вопыт старэйшых калег-настаўнікаў, шукаць свой шлях у прафесійным станаўленні. І часу на раскачку ў іх няма. Сёння здароўе чалавека мае асаблівае значэнне.

    Як адзначыла начальнік аддзела кадраў Асіповіцкай ЦРБ Ірына Кірыкава, хоць прыход маладых спецыялістаў зняў сёння многія праблемныя пытанні з кадрамі, але пэўны дэфіцыт па-ранейшаму існуе. Бальніцы патрэбны акушэры-гінеколагі, урачы функцыянальнай дыягностыкі, хірургі, рэнтгенолагі, медыцынскія сёстры, фельчары хуткай дапамогі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее