-5 C
Осиповичи
Суббота, 22 января, 2022
Еще

    В издательском доме «Звязда» подготовлена к печати книга осиповчанки Лёли Богданович «Скарбы зямлі беларускай»

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку кніга Лёлі Багдановіч «Скарбы зямлі беларускай». У аснове аўтарскіх казак, якія склалі зборнік, — легенды і паданні, прысвечаныя сімвалам нашай Айчыны. Бусел, хлеб, васількі, возера Нарач, Белавежская пушча, лён — вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі пісьменніцу на стварэнне кнігі. У займальнай форме падлеткам распавядаецца пра беларускую культуру і міфалогію, аўтар спрабуе дапамагчы спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці. 

    «Казка-прытча пра бусла», «Легенда-прытча пра балота», «Хлеб — над панамі пан», «Казка-легенда пра васількі», «Легенда пра возера Нарач», «Казка-легенда пра пушчу», «Лён — усяму душа», «Казка-легенда пра зубра», «Казка-легенда пра замкі», «Легенда пра прыгажосць», «Казка-легенда пра ежу», «Казка-легенда пра вёску», «Казка пра Вадзяніка» — у кожным з твораў сканцэнтравана асаблівая энергетыка. Пісьменніца Лёля Багдановіч спрабуе ўзвысіць спрадвечныя сімвалы зямлі беларускай, імкнецца надаць ім асаблівую маральную, духоўную вагу. У «Скарбах зямлі беларускай» размаўляюць звяры і птушкі, ажываюць пачварныя істоты — Вадзянік, Балотнік, Багнік, Аржавень, за гаспадара жыцця выступае Яго Вялікасць Хлеб.

    Казкі Лёлі Багдановіч не перагружаны лішнімі падрабязнасцямі, аўтар выбірае галоўную, стрыжнёвую лінію — і згодна ёй даводзіць да чытача тую альбо іншую мастацкую ідэю. У адной з казак пакрыўджаным аказаўся хлеб: пан адшпурнуў кавалачак хлеба нагою пад стол… Але і хлеб можа за сябе пастаяць, і жыццё падказвае, што без яго ніяк не пражыць… «Бягуць слугі да пана, жаляцца:

    • Не ведаем, што здарылася, паночку! — са слязамі на вачах дакладваюць. — Ніводнага зярнятка не засталося, ні крупіначкі, ні мукі жменькі! Нават не ўяўляем, з чаго страву гатаваць, чым коней карміць.

    Успомніў тады пан, як ён з хлебам абышоўся. Палез пад стол. Дастаў той кавалачак…»

    Пісьменніца ўмела арганізоўвае дзеянне, робіць свае творы дынамічнымі. Часам нават складваецца ўражанне, што шмат якія з казак маглі б стаць асновай для тэатралізаваных пастановак на школьнай сцэне. Гэтаму меркаванню спрыяюць і граматна выбудаваныя дыялогі ў легендах, прытчах, казках. Сапраўднай п’есай уяўляецца «Казка-легенда пра васількі», дзе галоўныя дзеючыя асобы — сыночак Васілёк і дачушка Васілінка…

    Будзем спадзявацца, што кнігу Лёлі Багдановіч «Скарбы зямлі беларускай» заўважаць у школе, зробяць яе патрэбным дапаможнікам у выхаваўчай, пазакласнай працы. З дапамогай такіх твораў сапраўды можна выкладаць урокі патрыятызму.

    Грунтоўным дапаўненнем да пісьменніцкіх знаходак з’яўляецца мастацкае афармленне кнігі. Графік Святлана Стахоўская здолела правесці герояў асобных твораў праз увесь зборнік. Складваецца ўражанне, што мастацкая інтанацыя, колеры, выбраныя мастаком, надзвычай паяднаны, кансалідаваны ў пэўнай еднасці.

    Наклад «Скарбаў зямлі беларускай» — 1100 экзэмпляраў.

    Дарэчы, кнігу Лёлі Багдановіч варта было б перакласці на рускую і іншыя мовы, каб юным чытачам у розных краінах прэзентаваць Беларусь і беларусаў. Прэзентаваць праз легенды, прытчы, казкі, якія носяць выразна нацыянальны характар.

    Источник: Звязда

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Читаем» старую фотографию

    “А чё это вы тут делаете, а?” Старые снимки рассматривать интересно. Особенно если обращать внимание на детали… На фотографии написано, что она сделана в деревне Бозок....

    Бытовое обслуживание на Осиповщине

    Усе хочуць жыць камфортна З цягам часу ўсё больш прадпрымальнікаў прапануе насельніцтву паслугі па рамонце складанай бытавой тэхнікі, нямала з’явілася прыватных цырульняў, абутковых майстэрань. Але...

    Осиповичский “Маяк” и новые задачи

    Коллегия, на которой подводились итоги работы национальной системы Госрезерва, прошла на базе учреждения по хранению материальных ценностей "Маяк" МЧС Республики Беларусь. Первый заместитель министра по...

    Надежный защитный барьер

    Еженедельный анализ заболеваемости острыми респираторными инфекциями свидетельствует о ее снижении за вторую календарную неделю января на 6,1%, при этом превышает показатель аналогичного периода прошлого...

    Мы родились!

    В декабре отделом ЗАГС райисполкома зарегистрированы новорожденные: В городе Осиповичи: Алексей Алексеев, Алина Халево, Ника Рогозова, Сергей Буловацкий, Александр Буловацкий, Валерия Жданович, Ярослава Шведова, Елизавета...