11.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    С какими вопросами чаще всего обращаются осиповчане на «горячую линию»

    Популярное

    Камунальная гаспадарка

    Пытанні ёсць? Гатовы выслухаць!

    З якой нагоды грамадзяне часцей за ўсё звяртаюцца на ўсемагчымыя гарачыя лініі, асабістыя прыёмы і ў службу “адно акно”? Мабыць, кожны адкажа: са скаргамі на работу прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. І будзе мець рацыю. Бо каго вінавацяць ва ўсіх бедах, нязручнасцях і перашкодах? Вядома, камунальнікаў. Скаргі накіроўваюцца ва ўсе інстанцыі, нават тыя, у кампетэнцыю якіх рашэнне падобных пытанняў зусім не ўваходзіць.

    Лагічна было б звяртацца напрамую ў адзіную дыспетчар-скую службу 115, якая заклікана рашаць менавіта дадзеную групу пытанняў, але нашы людзі, як вядома, лёгкіх шляхоў не шукаюць. І часцей за ўсё тэлефануюць або ідуць адразу ў райвыканкам, нават не спрабуючы даведацца пра прычыну няякаснага прадастаўлення той ці іншай паслугі ў непасрэднага пастаўшчыка. Мяркуйце самі: за 9 месяцаў жыхары Асіповіччыны 152 разы звярнуліся ва ўстанову ўлады датычна дзейнасці жыллёва-камунальных арганізацый. У той жа час у аддзел па зваротах грамадзян УКП ЖКГ звярнулася толькі 28 чалавек. Гэта значыць, што пры ўзнікненні нейкіх пытанняў людзі часцей адразу тэлефануюць ці пішуць у райвыканкам, не задумваючыся пра тое, што іх пісьмы ўсё роўна накіроўваюцца камунальнікам, якія будуць рыхтаваць адказы. Сёлета такіх лістоў было падрыхтавана і адпраўлена 220. І дасылаюцца яны не грамадзянам, а ў райвыканкам — адкуль паступіў пераадрасаваны зварот. А ўжо прадстаўнікі ўлады рыхтуюць адказ таму, хто да іх звярнуўся.

    Калі ж людзі ідуць з заявамі ў аддзел па зваротах грамадзян УКП ЖКГ, яны непасрэдна атрымоўваюць ліст. У 15-дзённы тэрмін, калі не патрабуецца праводзіць ніякіх работ. Калі ж яны патрэбны, адказ даецца на працягу месяца.

    Што хвалюе насельніцтва? З 28 сёлетніх зваротаў грамадзян у камунальнае прадпрыемства  6 датычылася добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, дваравых тэрыторый, 9 нараканняў — на аказанне камунальных паслуг, якасць вады, вываз смецця. У астатніх 13-ці ўтрымоўваліся скаргі насельніцтва на эксплуатацыю і рамонт жыллёвага фонду.

    Дырэктар прадпрыемства, яго намеснікі і галоўны інжынер штотыднёва праводзяць асабісты прыём, але грамадзяне прыходзяць на яго крайне рэдка. А на 39 праведзеных тэлефонных ліній паступіла толькі 7 зваротаў.

    Калі ж жыхары маюць патрэбу ў выкананні нейкіх работ, яны падаюць заяўку на адзіны нумар дыспетчарскіх служб 115. За 9 месяцаў было зафіксавана 4 088 такіх зваротаў. Яны пераадрасоўваліся ў УКП ЖКГ, якое і займаецца выкананнем адпаведных работ.

    Заяўкі падраздзяляюць на прэтэнзіённыя і звычайныя. Першыя адрозніваюцца ад другіх тым, што датычаць паслуг, аплата за якія ўключана ў штомесячную квартплату. Напрыклад, ацяпленне, вываз цвёрдых камунальных адыходаў, водазабеспячэнне і водаадвядзенне і інш. І калі яны па нейкіх прычынах не прадастаўляліся, робіцца пераразлік. Другая група аплочваецца з дзяржаўнага бюджэту — гэта вулічнае асвятленне, утрыманне дваравых тэрыторый і г.д. І тыя і іншыя групы заявак выконваюцца па меры паступлення.

    Пэўная колькасць зваротаў да камунальнікаў не патрабуе ніякіх рэагаванняў. Гэта датычыць неабгрунтаваных скарг, якія часта звязаны з адсутнасцю згоды жыхароў падпарадкоўвацца існуючаму заканадаўству. Так, калі ў ліпені быў уведзены збор цвёрдых камунальных адыходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў у спецыяльна выдадзеных кантэйнерах, паступала многа нараканняў. Як да любога новаўвядзення, да гэтага людзі ставяцца з недаверам. І нагледзячы на тое што камунальнікі раздалі асіпаўчанам і насельнікам Ялізава і Татаркі больш за 11,5 тысяч кантэйнераў, каля дзвюх соцень жыхароў райцэнтра і рабочых пасёлкаў дагэтуль упарта адмаўляюцца атрымаць ёмістасці для смецця. Дарэчы, у 2021-2025 гг. прадпрыемства плануе закупіць 2 222 пласмасавыя кантэйнеры аб’ёмам 120 л для збору ЦКА і ДМР ад прыватных домаўладанняў аграгарадкоў Дрычын, Вялікі Бор, Дараганава, Лапічы, Вяззе, Цэль, Радуцічы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее