10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Осиповичские волонтеры совместно с РЦСОН посетили детский дом семейного типа

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Дабрачыннасць

    Няхай квітнее сад!

    Усе дзеці любяць святы. Калі прыходзяць госці, дораць нечаканыя падарункі, займаюць чымсьці цікавым ці проста забаўляюць — гэта заўсёды нагода для радасці.

    І хоць у доме асіпаўчанкі Марыі Сіпач ніколі не бывае сумна, бо выхоўвае жанчына васьмёра дзяцей, але ж і тут рады гасцям. А яны не абмінаюць гэтага парога: дому сямейнага тыпу падтрымка ніколі не перашкодзіць. Напрыклад, у аўторак сюды наведаліся прадстаўнікі раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, якія даставілі прадуктовы набор, садовыя дрэўцы і кусты ад рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Слушна было вырашана, што саджанцы не толькі ўпрыгожаць па-дворак, але і парадуюць праз колькі гадоў юных жыхароў сакавітымі яблыкамі, грушамі, слівамі, агрэстам і парэчкамі.

    Высадзіць дрэўцы і кусты ў глебу дапамаглі валанцёры СШ № 4. Прадстаўнікі РК БРСМ таксама прывезлі сям’і падарунак — торт, які аказаўся вельмі да месца: трэцякласнік Арцём якраз адзначаў свой дзявяты дзень нараджэння. Разам з матуляй, а таксама Лерай, Андрэем, Насцяй, Пашам, Ганначкай і Данікам хлопчык і святкаваў. І нават Эльдар, які не мог павіншаваць віноўніка ўрачыстасці словамі, бо толькі праз месяц яму будзе годзік і малы яшчэ не авалодаў мовай, радаваўся агульнаму настрою.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее