29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Интересное про этнографический музей осиповичской СШ №3

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Школьны музей

    Каштоўная спадчына

    У гарадской СШ № 3 вось ужо на працягу 15 гадоў працуе школьны этнаграфічны музей “Спадчына”. Невялікі па плошчы пакой змяшчае 284 экспанаты, сабраныя настаўнікамі, бацькамі і вучнямі школы. Кожны экспанат мае сваю гісторыю, сваю памяць, сваю каштоўнасць…

    Сярод шасці экспазіцый, прадстаўленых у музеі, асаблівую цікавасць наведвальнікаў выклікае выстава “Беларускае нацыянальнае адзенне”. Сапраўды, тэма беларускага строю сёння ў трэндзе.

    Спакон вякоў ткацтва лічылася адным з самых пашыраных відаў беларускага народнага мастацтва. У кожнай вясковай хаце былі ўласныя кросны. Ужо з 5-7 гадоў дзяўчынак прывучалі да прадзення і ткацтва.

    Асноўным матэрыялам для тканых вырабаў быў лён. Таксама выкарыстоў-валі воўну, каноплі. Працэс стварэння палатна для пашыву адзення быў доўгім і цяжкім. Жанчыне даводзілася працаваць па 10 гадзін у суткі, а часам і больш. Але ж і трываласць тагачаснага матэрыялу была такая, што і сёння рэчы нашых бабуль і дзядуляў захаваліся ў цудоўным стане.

    А ці ведаеце вы, як выглядаў беларускі нацыянальны касцюм? У традыцыйны камплект мужчынскага адзення ўваходзілі кашуля, нагавіцы (штаны) і камізэлька (безрукаўка), якую апраналі паверх кашулі, а спераду зашпільвалі на гузікі. Кашулю насілі навыпуск, падпярэзвалі поясам. Абуткам служылі лапці, скураныя боты, валёнкі. Галаўнымі ўборамі былі саламяны капялюш (брыль) і аблавуха, сшытая з меху. Мужчынскі касцюм быў пераважна белага колеру. Каўнер, каўнерцы, пазуха і ніз кашулі аздабляліся вышыўкай ці тканым арнаментам чырвонага, сіняга, зялёнага колеру.

    Жаночы касцюм уключаў кашулю, якая мела даўжыню да калена, спадніцу, фартух, безрукаўку, пояс. Кашулі шылі звычайна з ільнянога палатна і ўпрыгожвалі вышыўкай, тканым арнаментам. Абавязковай часткай жаночага гарнітура з’яўляліся галаўныя ўборы. Замужняя жанчына насіла намітку (палотнішча з тонкай тканіны, аздобленае на канцы вышыўкай або тканым узорам), а дзяўчаты — вянкі з кветак, саламяныя абручы. Валасы запляталі ў адну ці дзве касы. Будзённым абуткам жанчыны былі лапці, святочным — пастолы ці хромавыя чаравікі-шнуроўкі.

    У школьным музеі “Спадчына” прадстаўлены розныя прадметы мужчынскага і жаночага адзення: кашулі, спадніцы, нагавіцы, фартухі, галаўныя ўборы. Асаблівую каштоўнасць уяўляе сабой саматканы фартух з арнаментам, характэрным для Магілёўскай вобласці. Некалькі гадоў таму ён быў уключаны ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

    Экспанаты школьнага музея не пакрываюцца пылам на паліцах, а працягваюць жыць. Яны выкарыстоў-ваюцца настаўнікамі і вучнямі школы ў якасці дэкарацый падчас экскурсій, класных гадзін і пазакласных мерапрыемстваў. Дзеці з цікавасцю знаёмяцца з мінулым, дапамагаюць захоўваць і развіваць традыцыі продкаў. Вучні 6 класа Таццяна Дзюбіч, Міраслаў Прыёмка, Аляксандра Чарняцова і Арцём Шапавалаў дапамагаюць праводзіць экскурсіі ў музеі, удзельнічаюць у розных конкурсах і рыхтуюцца стаць самастойнымі экскурсаводамі.

    Пабыўшы ў школьным музеі “Спадчына”, які быў створаны рукамі вучняў і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Клаўдзіі Канстанцінаўны Жаўрыд,  дзеці не застаюцца раўнадушнымі і пачынаюць цікавіцца дзейнасцю музея, шукаюць і прыносяць новыя экспанаты, бо гэта памяць пра мінулае, нітачка, што звязвае розныя пакаленні. Спадзяюся, што гэта памяць ніколі не страціцца. А мы са свайго боку будзем рабіць усё магчымае для гэтага!

    Надзея Дударава,

    настаўнік беларускай мовы і літаратуры, загадчык школьнага этнаграфічнага музея “Спадчына”.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее