21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Не застаюцца ўбаку

    Алена Мартынчык.

    e.martynchik@gzt-akray.by

    Райарганізацыя РГА “Белая Русь” аб’ядноўвае 92 пярвічкі агульнай колькасцю 828 чалавек. Пра яе дзейнасць даведаліся ў старшыні Таццяны Пахоменка:

    — Раённая арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі сацыяльных праектаў, займаецца дабрачыннасцю, пад яе апекай знаходзяцца выхаванцы сацыяльнага прытулку, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання, ветэраны, — расказвае Таццяна Яўгеньеўна. — З выхадам на пенсію членаў арганізацыі змяняецца яе якасны склад, у рады пярвічак актыўна прыцягваецца моладзь. Больш за палову членаў грамадскага аб’яднання — ва ўзросце да 45 гадоў. Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планамі і рэкамендацыямі вышэйстаячых арганізацыйных структур і нашым планам па рэалізацыі Праграмы РГА “Белая Русь” на 2019-2021 гады. Цесна ўзаемадзейнічаем з РЦСАН, раённай арганізацыяй “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і БРСМ, праваслаўнай царквой, Фондам міру і іншымі арганізацыямі.

    У ходзе рэалізацыі сацыяльных праектаў напярэдадні 9 Мая і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь штогод праводзім акцыі “Белая Русь” — ветэранам!” і “Ветэран жыве побач” з уручэннем падарункаў. А ў рамках акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” сёлета на краязнаўчай канферэнцыі віншавалі і ўзнагароджвалі пераможцаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

    Ужо традыцыйным стала правядзенне акцый “Анёл дабрыні”, прысвечанай Дню інвалідаў, і навагодняй “Дзеці. Дабрыня. Цяпло”, падчас якіх мы не толькі прывозім дзецям падарункі, але і праводзім з імі тэатралізаванае прадстаўленне. Таксама наведваем дзіцячы сацыяльны прытулак у Ясені і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання. Вось да першага верасня падрыхтавалі і перадалі дзецям школьныя прыналежнасці.

    Члены пярвічак заўсёды далучаюцца да ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах і турыстычных злётах. Сёлета зборная раёна вынікова прыняла  ўдзел у абласным спаборніцтве па турызме, дзе заняла другое ка-манднае месца ў адной з намінацый. Летам члены грамадскага аб’яднання актыўна ўдзельнічалі ў аўтапрабегу “Мы за адзіную Беларусь”.

    Таксама сістэматычна праводзяцца мерапрыемствы ў адпаведнасці з чырвонымі датамі календара і прафесійнымі святамі з віншаваннямі лепшых прадстаўнікоў пярвічных арганізацый. Напрыклад, на Дзень настаўніка ўручылі каштоўныя падарункі калектыву Дараганаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу, які сёлета стаў юбі-лярам, і ветэранам педагагічнай працы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее