21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    31 октября — День автомобилиста и дорожника

    Популярное

    Дарожных спраў прыгажуня

    Кацярына Белазор працуе ў ДРБУ-199 чацвёрты год. Спачатку была дарожным майстрам, а зусім нядаўна пайшла на павышэнне — заняла пасаду інжынера планава-вытворчага аддзела

    Дзяўчына атрымала вышэйшую адукацыю ў галіне будаўніцтва, што не зусім звыкла, ды і кіраванне брыгадай дарожных рабочых — справа не зусім жаночая. Аднак Кацярына бачыць у такіх нечаканасцях толькі перавагі і, што істотна, умее імі карыстацца.

    Пра сваё брыгадзірства ўспамінае нават з пэўнай настальгіяй. А аб плённасці яе намаганняў красамоўна сведчыць узнагароджанне дзяўчыны Ганаровай граматай райвыканкама да надыходзячага прафесійнага свята.

    Сёння яе галоўны абавязак значна больш складаны: весці ўлік аб’ёмаў выканання работ па ўтрыманні дарог, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, і разлічваць іх фінансавы эквівалент — суму грошай, якія дарожнікі павінны  атрымаць за зробленае.

    Справа адказная, карпатлівая, і Кацярыне, шчыра кажучы, не вельмі даспадобы: надта многа папяровай работы. Аднак пачынаючы інжынер ПВА ўспрымае офісную руціну як выклік свайму прафесіяналізму, уменню канцэнтравацца, матэматычным здольнасцям. Да таго ж прыемна разумець, што ад яе кампетэнтнасці залежыць своечасовасць і паўната аплаты працы людзей, якіх яна лічыць не толькі надзейнымі калегамі, але і добрымі сябрамі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее