-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Полвека на поездах

    Популярное

    Гэта прыемная жанчына не чакала, што ёй давядзецца быць сведкам дваццатых гадоў ХХІ стагоддзя. На яе памяці яшчэ нялёгкія дваццатыя мінулага, бо нарадзілася ў год заснавання ТАСС і Ленінскай прэміі, адкрыцця дзіцячага лагера “Артэк”, выхаду ў свет першага нумара газеты “Камсамольская праўда”, а таксама прыняцця дэкрэта аб высяленні былых памешчыкаў з іх уладанняў. Ды шмат чаго важнага для краіны адбылося ў 1925-м…

    Дзяцінства Марыі Іосіфаўны Літоўкі праходзіла ў Ражнетаве. Лічыць, што жылі добра: дзеці мелі абодвух бацькоў, свой дом. А тое, што працавалі шмат, было звыклай справай для вяскоўцаў. Да вайны бацька ўзначальваў мясцовы калгас. Разам з жонкай гадавалі двух сыноў і дачушку.

    У Вялікай Айчыннай тата ўжо не ўдзельнічаў па ўзросце, але ворага ведаў яшчэ па Першай сусветнай, бо прайшоў акопнае жыццё, трапіў у палон, з якога толькі праз 7 гадоў змог выратавацца, а на ўсе прапановы застацца назаўсёды ў чужой краіне даваў толькі адмоўны адказ: свая даражэй.

    Адразу пасля вызвалення дзяўчына пайшла працаваць у таварную кантору на станцыі. Потым была пры-значана кладаўшчыцай. А затым перайшла касірам на дызель-цягнікі. А наогул яе чыгуначны стаж набліжаецца да паўвека.

    Работа білетнага касіра працаўніцы вельмі падабалася. Паездкі па краіне, штодзённыя зносіны з людзьмі. “Я вельмі любіла сваіх пасажыраў”, — дзеліцца суразмоўца. І яны ёй давяралі, дзяліліся набалелым, чакалі кожнай сустрэчы з жанчынай, якая заўсёды дарыла добры настрой.

    Але настаў час развітацца з працоўным калектывам. Ужо больш за два дзясяткі гадоў Марыя Іосіфаўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Даўно жыве адна. І хоць са зда- роўем бываюць праблемы і адзінота засмучае, але калі ўспамінае пра чыгунку, адразу маладзее тварам, вусны кранае ўсмешка, бо гады работы ў дружным калектыве сталі для яе, бадай, лепшымі ў доўгім, напоўненым падзеямі жыцці.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее