-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Осиповчане отмечают День народного единства

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Святкуем разам з краінай

    17 верасня кожны з нас, беларусаў, чакаў з цікавасцю і хваляваннем: якім яно будзе, новае дзяржаўнае свята? І зараз ужо зразумела, што Дзень народнага адзінства — з шэрагу самых яркіх акцэнтаў Года народнага адзінства і, упэўнена, стане важнейшым святам краіны. І не толькі для цяперашняга, але і наступных пакаленняў. Гэта дата, якая мае глыбокую гістарычную аснову, сапраўды моцна ўсіх нас яднае. Вось ужо 82 гады, як мы, беларусы, адзіныя тэрытарыяльна і духоўна. А новае свята якраз і прызвана падкрэсліць гэту трывалую шматгранную знітаванасць.

    Дзень народнага адзінства асабліва значны для нас як для суверэннай дзяржавы, якая самастойна вызначае шлях свайго гістарычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, ажыццяўляе незалежную шматвектарную палітыку на аснове добрасуседства і ўзаемапавагі.

    Лічу, што адна з каштоўнасцей агульнай урачыстасці — тое, што яна не толькі робіць спасыл да гістарычных падзей, нашых глыбокіх каранёў, але і выступіла істотнай нагодай задумацца, што такое адзінства. Чаго хочам мы разам, да чаго імкнёмся і куды ідзём. Згадзіцеся, якімі б рознымі людзьмі мы ні былі, жаданні ва ўсіх аднолькавыя: жыць у спакойнай і мірнай краіне, працаваць, умацоўваючы дабрабыт сваёй сям’і, роднага населенага пункта, краіны ў цэлым, быць здаровымі і проста шчаслівымі. І самім вызначаць наш агульны лёс.

    Час даказаў, што ў складаны для беларускага грамадства перыяд светлы розум, згуртаванасць і смеласць дапамаглі выстаяць пад рознага кшталту націскамі, адрозніваць сапраўднае ад ілжывага. Толькі калі мы адзіныя, мы — непераможныя. І так будзе заўсёды.

    Са святам, землякі!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее