-3.2 C
Осиповичи
Суббота, 3 декабря, 2022
Еще

    ОАО «Белагропромбанк» в прошлую пятницу отметил свое 30-летие

    Популярное

    Дата

    30 гадоў, і новы адлік

    Узнікненне гэтай крэдытнай установы непасрэдна звязана з працэсам эканамічных перамен канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя, якія запомніліся пад неадназначнымі тэрмінамі “Паскарэнне” і “Перабудова”. У 1987-1988 гадах банкаўская сістэма СССР прайшла праз рэформу, мэтай якой стала стварэнне спецыялізаваных банкаў, арыентаваных на работу ў пэўных галінах эканомікі. Які сектар народнай гаспадаркі быў даручаны Агра-прамбанку СССР, зразумела з яго назвы.

    Навацыя аказалася ўдалай, так што новы банк захаваў свой генеральны кірунак і ў суверэннай Беларусі. Толькі змяніў назву, пераўтварыўся ў акцыянернае таварыства і атрымаў больш шырокія магчымасці, якімі паспяхова карыстаецца і сёння.

    Аб справах асіповіцкага прадстаўніцтва ўстановы — Цэнтра банкаўскіх паслуг № 613 рэгіянальнай дырэкцыі Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” — размаўляем з яго начальнікам Юрыем Глазам.

    — Канечне, работа з прад-прыемствамі аграпрамысловага комплексу застаецца важнай  часткай дзейнасці нашага ЦБП, — падкрэсліў Юрый Мікалаевіч.— Аднак у эканоміцы Асіповіцкага раёна сельская гаспадарка займае даволі сціплае месца, таму мы значную ўвагу надзяляем супрацоўніцтву з дробным і сярэднім бізнесам. У апошнія гады доля крэдытаў, якія выдзяляюцца на развіццё прадпрымальніцтва, пастаянна расце і сёлета складае прыблізна 50% ад іх агульнай колькасці. Сярод найбуйнейшых праектаў, якія зараз рэалізуюцца прадстаўнікамі раённай бізнес-супольнасці з падтрымкай Белаграпрамбанка, — будаўніцтва прыватнага завода па выпуску пялетаў, набыццё корма- і лесанарыхтоўчай тэхнікі.

    Летась мы падтрымлівалі практычна ўсе прыватныя будаўнічыя фірмы, што ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да абласных “Дажынак”. Варта падкрэсліць, што выдадзеныя на ўзгаданую мэту крэдыты выплачаны цалкам і  своечасова.

    Таксама ЦБП задзейнічаны ў праграме развіцця бізнес-ініцыятыў “IGROW”. Калі коратка — гэта стварэнне офіснай прасторы ў будынках банкаўскіх устаноў, дзе пачынаючы прадпрымальнік можа зручна займацца рознымі “папяровымі” справамі і карыстацца кансультацыйнай дапамогай у фінансавых пытаннях. На жаль, рэалізацыю гэтага праекта стрымлівае каранавірус і звязаныя з яго эпідэміяй абмежаванні, але, як сведчыць вопыт калег з іншых раёнаў, у “IGROW” ёсць добры патэнцыял.

    Як і ў яшчэ аднаго стратэгічнага кірунку — падтрымкі вытворцаў-імпарцёраў. Калі доля экспарту ў выручцы перавышае 40% — выдзяляем крэдыты на вельмі прывабных умовах.

    — Галоўны капітал банка — давер кліентаў і, у першую чаргу, прыватных укладчыкаў. Наколькі складана ў сённяшніх умовах падтрымліваць рэпутацыю надзейнай крэдытнай установы?

    — Сапраўды, напачатку года ў людзей існавала пэўная заклапочанасць у стабільнасці айчыннай эканомікі, што выклікала адчувальныя адток укладаў і рост попыту на валюту. Аднак рэгіянальныя структуры “Белаграпрамбанка” выконвалі свае абавязацельствы без збояў, так што ўсім даволі хутка стала відавочна: аб’ектыўных прычын для хвалявання няма. На працягу апошніх трох месяцаў назіраецца ўстойлівы рост колькасці рублёвых укладаў, прычым па даных на 1 верасня яго тэмпы пераўзыходзяць самыя аптымістычныя прагнозы. Адтоку валюты таксама няма.

    — Банк можна назваць магазінам, дзе прадаюць і купляюць грошы. Відавочна, чым меней  установа нясе вытворчых расходаў, тым больш зарабляе. Як працуе над аптымізацыяй выдаткаў Белаграпрамбанк?

    — Укараненне сучасных камунікацыйных тэхналогій дазволіла значна спрасціць многія аперацыі ці наогул зрабіла іх непатрэбнымі. Так, на раённым і абласным узроўнях была цалкам скарочана бухгалтэрыя. Свайго роду міні-рэвалюцыяй стала стварэнне інтэрнэт-банкінга…

    Адпаведна, зменшылася колькасць банкаўскіх служачых, узрасла эфектыўнасць іх працы і, што важна, з’явіліся новыя спосабы матывацыі. Напрыклад, яшчэ дзесяць гадоў назад у асіповіцкім філіяле нашага банка працавала каля 50 работнікаў, зараз жа іх усяго 16. Дзейнасць кожнага ацэньваецца па сістэме КРІ (ключавых паказчыкаў эфектыўнасці), якая дазваляе аператыўна і дакладна ацэньваць, наколькі паспяхова дасягаецца пастаўленая мэта як кожным супрацоўнікам паасобку, так і калектывам у цэлым.

    З гэтай нагоды адзначу, што лепшымі работнікамі ЦБП № 613 па стане на юбілейны для банка дзень былі галоўны спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў Іна Грыбко і вядучы спецыяліст сектара карпаратыўнага бізнесу Сяргей Шаблінскі. Хаця, канечне, апераджаюць яны калег нязначна: тут усе сваю справу ведаюць і любяць. Традыцыі са-праўднага прафесіяналізму былі закладзены ранейшымі кіраўнікамі Нінай Кандобай і Уладзімірам Басалбасавым, якія, уласна кажучы, стваралі і дружны калектыў установы, і сённяшнюю рэпутацыю Белаграпрамбанка сярод асіпаўчан.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее