9.4 C
Осиповичи
Вторник, 28 сентября, 2021
Еще

    Немного интересного об осиповичском фотоклубе «Раніца»

    Популярное

    Да Дня народнага адзінства

    Вечна няўрымслівая “Раніца”

    Народны фотаклуб “Раніца” існуе ўжо 20 гадоў! Канечне, для ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах фармальныя даты маюць невялікае значэнне. Куды істотней тое, што клуб увесь гэты час застаецца жывым арганізмам: ён запатрабаваны як пляцоўка для зносін людзей, што любяць фатаграфаваць. І варта падкрэсліць — умеюць.

    “Раёнка” ў свой час паведамляла, што традыцыйны фотаконкурс “Зямля пад белымі крыламі” — свайго роду справаздача “Раніцы” аб мастацкіх дасягненнях — сёлета выклікаў інтарэс у сур’ёзных дзеячаў айчыннай фатаграфіі, бо для беларускай правінцыі гэта, мякка кажучы, нетыповая творчая актыўнасць. Больш таго, шэраг уплывовых экспертаў выказалі жаданне ўвайсці ў журы спаборніцтва асіпаўчан. Гэта, безумоўна, пераканаўчы доказ патэнцыялу нашых заўзятараў светапісу і прызнанне важкасці ўкладу іх “тусоўкі” ў развіццё сучаснай беларускай фатаграфіі.

    Выстава лепшых работ фотаконкурсу працуе ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку да 20 верасня, аднак для “ранішнікаў” гэта ўжо мінуўшчына. Трэба рушыць далей, і кіраўнік аб’яднання Алена Ерашэвіч ведае, куды трымаць курс:

    — Нашы стасункі з мінскімі калегамі мелі нечаканы працяг: члены журы былі настолькі ўражаны ўбачанымі здымкамі, што папрасілі арганізаваць для іх фотапленэр у нашым краі. Узбярэжжа Бярэзіны ў раёне аграгарадка Свіслач і пасёлка Ялізава ім спадабалася настолькі, што нават бывалыя трэвел-фатографы знайшлі для сябе мноства цікавых сюжэтаў. Гэты прыклад сведчыць аб патэнцыяле раёна як зоны для арганізацыі фотападарожжаў для аб’яднанняў аматараў светапісу з усёй краіны. Такія міжклубныя стасункі ўжо наладзілі калегі з Гродна, ёсць з каго браць прыклад. Толькі на Гродзеншчыне акцэнт робіцца на ўражваючай архітэктуры і багатай гістарычнай спадчыне, а наша фішка — краявіды і фотапаляванне. Тры буйныя рэчкі, шыкоўныя лясы, вялікая колькасць дзікіх жывёл і птушак, у тым ліку рэдкіх, прычым усё гэта на кампактнай тэрыторыі з развітай сеткай дарог — такія ўмовы спакуслівыя і для прафесіяналаў, і для аматараў.

    Дарэчы, “Раніца” і гродзенскі фотаклуб ужо дамовіліся аб больш цесным узаемадзеянні. Сярод іншага трэба ўзгадаць прапанову калег арганізаваць на Гродзеншчыне фотавыставу менавіта асіповіцкіх пейзажаў…

    Яшчэ адна наспеўшая справа — брэндынг лепшых фатографаў нашага краю праз арганізацыю іх персанальных фотавыстаў. Землякі сёлета ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю Дар’і Хмялёвай. Зараз ідзе падрыхтоўка выстаў Яўгеніі Строк (сучасны побыт вёскі і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці), Яны Корбаль (погляд беларуса на розныя краіны свету) і маёй (Асіповіччына праз прызму моды і прыгажосці). Яшчэ некалькі аўтараў, якім ёсць чым здзівіць гледачоў, пакуль у задуменні. Усё ж персанальная фотавыстава — даволі затратнае мерапрыемства для аўтара.

    Канечне, не трэба забывацца і пра бізнес-аспект фатаграфіі, таму што сярод удзельнікаў “Раніцы” нямала прафесіяналаў, для якіх асабісты імідж мае практычнае значэнне. Што радуе: дзякуючы выставам фотаработ, распаўсюджванню інфармацыі аб дзейнасці клуба праз сацыяльныя сеткі землякі пачалі значна лепш разумець “хто ёсць хто” сярод асіповіцкіх фатографаў і ўсё часцей выбіраюць тых, хто здольны найлепшым чынам   увасабіць іх уяўленні аб прыгожым.

    Ну а скончыць год плануецца свайго роду гала-фотавыставай, на якой будуць прадстаўлены лепшыя работы ўсіх удзельнікаў фотаконкурсу за ўвесь час яго існавання.

    Дарэчы, ужо настаў час падумаць і аб развіцці гэтага традыцыйнага мерапрыемства. Назва і фармат конкурсу ўжо не зусім адпавядаюць культурнаму коду сучаснасці, што ў пэўнай ступені стрымлівае далучэнне моладзі да фатаграфічнага руху раёна. Таленты сярод маладых землякоў ёсць, аднак успрыманне свету ў пакалення міленіалаў своеасаблівае, і гэта абавязкова трэба ўлічваць у рабоце грамадскіх аб’яднанняў мастацкага кірунку.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

     2 октября 2021 г. нотариусы Могилевского нотариального округа примут участие в международной акции по бесплатному консультированию граждан

    Мероприятие проходит под эгидой Международного союза нотариата (UINL). В этот день нотариусы всех 89 стран-членов союза будут оказывать правовую помощь на безвозмездной основе. Акция в таком масштабе проводится впервые.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 204 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 2 нецвярозыя вадзіцелі, 9 “бяспраўнікаў”, 23 пешаходы і веласіпедысты, з якіх 4 у стане алкагольнага ап’янення, 7 вадзіцеляў, што парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, і 1 — абгону. Зарэгістравана 2 ДТЗ.

    Рассказываем о рядовом срочной военной службы Иване Королеве

    Рядовой Иван Королёв к срочной военной службе подошел обстоятельно. С первого дня призыва старался ничего не упустить в новом для себя деле, и теперь он старший наводчик расчета буксируемой гаубицы 2А56. К тому же пришел новобранец в 51 гвардейскую артиллерийскую бригаду неплохо осведомленным и об армии в целом, и о части, куда был направлен. Отец юноши служил в свое время в погранвойсках, а несколько лет назад его двоюродный брат также призвался в 51 бригаду и остался служить по контракту. Конечно, родственники рассказывали о своем опыте и давали дельные советы.

    25 сентября в Большой Граве открыли храм

    Пра адраджэнца вясковай глыбінкі старасту Вялікай Гравы Лілію Лабус вядома далёка за межамі Асіповіцкага раёна. Жанчына здолела не толькі на ўласным прыкладзе паказаць, што вясковае жыццё можа быць такім жа камфортным, як у горадзе, але і натхніла на перамены ўсё мясцовае насельніцтва. Нядаўна здзейсніўся чарговы пункт з пя-цігадовага плана развіцця вёскі, складзенага актывісткай: у Вялікай Граве з’вілася ўласная царква.