3.3 C
Осиповичи
Понедельник, 3 октября, 2022
Еще

    На Осиповщине продолжают заготавливать кукурузный силос

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Восеньскія справы на палях

    У раёне працягваецца ўборка кукурузы на сіласную масу і зялёны корм

    Алена Мартынчык.

    e.martynchik@gzt-akray.by

    Няма перапынкаў у рабоце сельгаспрадпрыемстваў падчас сезона. Не спыняючы набраны тэмп, рыхтуюць працаўнікі сена, сянаж і сілас для буйной рагатай жывёлы. Зараз сілы накіраваны на ўборку кукурузы.

    ААТ “Авангард-Ніва” пачало збіраць “царыцу палёў” у адзін з першых дзён верасня. Гаспадарцы патрабуецца закласці 11 сіласных траншэй, адна з якіх ужо ўтрамбавана. Каб зялёная маса не псавалася пры захаванні, выкарыстоўваецца кансервант. Усяго плануецца назапасіць 20 тысяч тон кукурузнага сіласу.

    На палях рупліва працуюць механізатар Мікалай Малаковічаў і вадзіцель Уладзімір Казак. Да такой справы ім не прывыкаць, бо ўжо шмат гадоў збіраюць зялёны ўраджай для жывёлы. На жаль, надвор’е не спрыяе добраму росту культуры: кукуруза любіць больш высокую тэмпературу, а ночы зараз вельмі халодныя. Але, калі верыць сіноптыкам, да нас прыйшло першае бабіна лета, а значыць, можна спадзявацца, што ўраджай будзе добрым.

    Адначасова праводзіцца і сяўба азімых культур. Як даведаліся ў сельгаспрадпрыемстве, на ўчарашнюю раніцу ўжо былі пасеяны рапс, сурэпіца і ячмень. Дарэчы, апошнюю культуру ў гаспадарцы раней не вырошчвалі. Актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы і сяўба азімай пшаніцы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее