29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Круглая дата Осиповичского лесхоза

    Популярное

    Год, які запомніцца

    Як атрымаць максімум магчымага ў спрыяльных умовах: майстар-клас ад ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас»

    Уменне галоўнага лесагаспадарчага прадпрыемства раёна карыстацца нечакана ўзнікаючымі магчымасцямі агульнавядомае і выклікае зразумелую павагу. Калі яно заўсёды паспявае ўстаць з патрэбнай нагі ці ўпасці выключна на падсцеленую саломку — гэта не выпадковая ўдача, а вынік напружаных, мэтанакіраваных і дэталёва абдуманых намаганняў.

    Бягучы год для лясгаса атрымаўся насамрэч удалым. Прад-прыемства адзначае сваё 85-годдзе, і, як быццам спецыяльна для круглай даты, цэны на лес узляцелі, нібы святочны салют. Да таго ж трымаліся яны на прыемнай для лясной гаспадаркі вышыні цэлых восем месяцаў, што дазволіла зарабіць нядрэнныя грошы: 21,2 мільёна рублёў — амаль удвая больш, чым летась за той жа перыяд.

    Тут неабходна адзначыць, што гэтыя звышдаходы атрымаліся не з прычыны некантралюемай высечкі. Лесанарыхтоўка вядзецца ў жорсткай адпаведнасці з навукова абгрунтаванымі планамі лесаўпарадкавання. Яны складаюцца на дзясяткі гадоў уперад і ніяк не прывязаны да кан’юнктуры рынкаў лесапрадукцыі. Так што высек лясгас сёлета 375 га насаджэнняў, а ўзнавіў 417. Са-джаць больш лесу, чым прадугле-джана навукоўцамі, дазваляецца. Секчы — не.

    Ды і долю экспарту нельга перабольшваць. Яна складае ўсяго 35% ад агульнага аб’ёму выпускаемай прадукцыі, прычым за мяжу можна пастаўляць толькі тое, што застаецца пасля задавальнення попыту айчынных спажыўцоў — прадпрыемстваў лесаперапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. А ў апошніх апетыты растуць імкліва. Для разумення маштабаў перамен параўнаем лічбы. Напачатку стагоддзя лясгас штогод самастойна нарыхтоўваў каля 90 тысяч кубаметраў драўніны і перапрацоўваў 8-9 тысяч м3 круглага лесу.

    Па стане на 1 верасня 2021 года нарыхтавана ўжо 300 ты- сяч м3, а Ліпенскі цэх “спажывае” 5 тысяч м3 кругляку штомесячна.

    На што былі выдаткаваны сёлетнія “звышдаходы”? Па вялікім рахунку — на развіццё лагістыкі, пашырэнне парка машын і механізмаў ды стварэнне новых вы-творчасцей.

    Пачнём з апошняга. Асвоена вытворчасць паўфабрыкатаў для вырабу фанеры, дроў з цвёрдых парод дрэў і паліўных пялетаў. Першы від прадукцыі прызначаны для айчынных фанерных камбінатаў, астатнія — для знешняга рынку. Дарэчы, дровы ўжо даюць нядрэнны даход, а пілотная партыя пялетаў вагой у 1 000 тон зараз рушыць у Еўрасаюз — пра рэальную эканамічную выніковасць іх вырабу казаць рана. Але прагноз спрыяльны.

    Удасканаленне і паскарэнне працэсаў перамяшчэння нарыхтаванага лесу і гатовай прадукцыі зараз з’яўляецца адным з прыярытэтаў. У дамовах з пакупнікамі ўсё часцей прапісваецца дакладны графік паставак. Каб яго вы-трымаць, трэба эфектыўна развіваць сетку тэхналагічных дарог і імкліва павышаць механізацыю працы. Так што лагістыка і механі-зацыя ў сучаснай лясной гаспадарцы цесна ўзаемазвязаны.

    З новай тэхнікай складанасцей з будаўніцтвам лясных дарог стала значна меней, а доля ручной працы на лесараспрацоўцы знізілася адразу на 30 працэнтаў.

    Акрамя іншых пераваг, механізацыя дазваляе вырашаць кадравыя праблемы. Лясная гаспадарка становіцца ўсё больш высокатэхналагічнай, і, адпаведна, узрастае патрэба ў спецыялістах аптымальнай кваліфікацыі. Не на ўсіх тэхналагічных працэсах па-трэбны майстры экстра-класа, але ж і немэтазгодна дапускаць да адказнай справы чалавека, які не мае дастатковай кампетэнцыі. А займацца малакваліфікаванай працай жадаючых усё меней: усё ж у ХХІ стагоддзі жывём.

    …Свайго роду модай у наш час стала складанне рэйтынгаў. Паспрабуем зрабіць штосьці падобнае з лясгасаўскай фактуры.

    На тытул лепшага кіраўніка структурных падраздзяленняў прадпрыемства абгрунтавана прэтэндуе ляснічы Татаркаўскага лясніцтва Станіслаў Цагойка.

    Лепшы экіпаж лесанарыхтоўчай машыны — Дзмітрый Стэльмах і Руслан Жукоўскі. Іх поспехі адзначаны Ганаровай граматай Мінлясгаса.

    Трактарысты Аляксандр Пятроўскі і Андрэй Леўчык на абласным этапе прафесійнага конкурсу занялі адпаведна першае і другое месцы.

    Прадпрыемства ж у цэлым па выніках работы займае другое месца сярод лясгасаў Магілёўшчыны.

    Ну а на раённым узроўні Асі-повіцкі лясгас — адзін з найбольш актыўных партнёраў сельсаветаў, устаноў адукацыі, спорту, камунальных і сельгаспрадпрыемстваў у вырашэнні праблем, важных для мясцовай эканомікі і грамадскай супольнасці. І за гэта яго калектыву трэба сказаць вялікі дзякуй!

    * * *

    Адміністрацыя, прафкам, савет ветэранаў прадпрыемства віншуюць усіх работнікаў і ветэранаў лясгаса з прафесійным святам і жадаюць далейшых поспехаў у працы і жыцці.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее