15.9 C
Осиповичи
Пятница, 1 июля, 2022
Еще

    Имидж ОЗАА

    Популярное

    Вытворчасць

    …І не забывацца пра імідж

    У ліпені Еўрасаюз увёў санкцыі ў адносінах васьмі беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх быў ААТ “Мінскі аўтазавод”. Аднак адгукнуліся гэтыя сродкі эканамічнага ціску ўсім 11 заводам вытворчага аб’яднання “БелАўтаМаз”, чыёй галаўной кампаніяй з’яўляецца флагман айчыннага машынабудавання — МАЗ. Наш АЗАА выключэннем таксама не стаў.

    Канечне, няма нічога добрага, калі ствараюцца штучныя пера-шкоды прадпрыемству, на якім працуе больш за 2 000 чалавек. Аднак крытычных цяжкасцей санкцыі не стварылі. Дамовы аб пастаўках прадугледжанай сёлетнім планам мадэрнізацыі вытворчасці абсталявання былі заключаны раней, і яны выконваюцца своечасова. Што ж тычыцца сыравіны для выпуску сучасных пластмас, то яна выпускаецца не толькі ў Еўропе. Аналагі можна без абмежаванняў набываць у Кітаі, і ВА “БелАўтаМаз” зараз наладжвае дзелавыя кантакты з новымі пастаўшчыкамі. Канечне, такая справа патрабуе часу. У тым ліку і на правядзенне выпрабаванняў, па выніках якіх будуць выбраны варыянты пластыкаў, адпавядаючых узроўню якасці прадукцыі беларускага машынабудавання.

    А ўзровень гэты прыстойны, аб чым сведчыць стабільна высокі попыт на беларускія грузавікі ды аўтобусы.

    У адносінах да АЗАА гэта азначае, што прадпрыемства мае добрыя шанцы замацаваць свой галоўны мінулагодні поспех. Тады завод здолеў выйсці на бязстратны ўзровень вытворчасці — упершыню за досыць доўгі перыяд.

    На дадзены момант прадпрыемства, нягледзячы на ўсе цяжкасці і нязручнасці, мае магчымасці плаціць работнікам прыстойныя заробкі і ўкладваць сродкі ў развіццё вытворчасці і сур’ёзныя сацыяльныя праекты. Напярэдадні прафесійнага свята АЗАА распачаў капітальны рамонт свайго інтэрната — між іншым, першай жылой “пяціпавярхоўкі”, з якой пачалася забудова Аўтазавод-скага мікрараёна ў райцэнтры. Старонняга назіральніка такая навіна можа здзівіць: інтэрнат аўтаагрэгатчыкаў заўсёды вонкава дагледжаны і трымаецца ў належным тэхнічным стане. Але ж давядзенне ведамаснага дома да сучасных эстэтычных і спажывецкіх стандартаў — гэта індыкатар іміджу завода як горадаўтвараючага прадпрыемства і клопат пра работнікаў, якія тут жывуць. Так што да наступнага Дня машынабудаўніка АЗАА мае намер зрабіць свайму інтэрнату сучасны фасад, павялічыць энергаэфектыўнасць будынка і магутнасць яго электрычных камунікацый — у разліку на змены паліўна-энергетычнага балансу краіны, якія чакаюцца з выхадам Беларускай АЭС на штатны рэжым работы.

    …Увогуле, гэты год для завода аўтаагрэгатаў можна назваць годам іміджу. У існуючых умовах, калі ёсць неабходнасць усталявання новых сувязей на замежных рынках, перад прадпрыемствам паўстала неабходнасць тэрміновага стварэння і прасоўвання ўласнага брэнду. Сярод прынцыпова важных крокаў, якія ўжо зроблены, узгадаем самы эфектны: распрацоўку канцэпцыі адзінага фірменнага стылю і стварэнне брэндбука — свайго роду інструкцыі па яго ўжыванні ў рэкламе, зносінах з дзелавымі партнёрамі, соцыумам і ў самім калектыве.

    Развіццё брэнду — справа не хуткая, і пакуль ацэньваць яе выніковасць рана. Аднак пункт адліку вызначаны і акрэслены. Маркетынгавыя даследванні паказваюць, што ўзровень задаволенасці спажыўцоў прадукцыяй АЗАА вагаецца ў межах 88,9-91,4%.

    Нядрэнна, але трэба лепш. На АЗАА зараз працуюць над давядзеннем гэтага паказчыка да 95% — як мінімум, зразумела.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее