10.4 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    День знаний прошел в Осиповичском районе

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Дзень ведаў на Асіповіччыне

    Карэспандэнты “АК” 1 верасня пабывалі ў шэрагу школ раёна
    Нягледзячы на тое што якраз падчас урачыстых лінеек, прысвечаных пачатку новага навучальнага года, марасіў невялікі дожджык, першавераснёўскі дзень атрымаўся сонечным, хвалюючым і шчаслівым. Шчырыя ўсмешкі, радасць сустрэчы з сябрамі і настаўнікамі пасля летніх канікул, яркія кветкі і пажаданні поспехаў у пакарэнні новых вяршынь.

    Калі зрабіць рэйтынг школ, у якіх адбылося найбольш змяненняў у знешнім выглядзе і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ў цэлым, то Вяззеўская СШ будзе адной з першых. Аб многім ужо ўзгадвалася ў «раёнцы» (гл. “АК” № 100 ад 22.12.2020 г. «Новае аблічча сельскай школы» і № 51 ад 02.07.2021 г. «Інавацыі на практыцы). Так як работы яшчэ працягваліся і ў летні перыяд, то выхаванцам было асабліва цікава прыйсці ў свае класы, каб з задавальненнем адзначыць станоўчыя перамены. Асабліва ўразіла найсучаснейшае абсталяванне ў кабінетах хіміі, фізікі, біялогіі, новы рыштунак у спартыўнай зале.
    На першавераснёўскай урачыстасці прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, старшыня Вяззеўскага сельскага Савета дэпутатаў Уладзімір Чыгілейчык, старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская, начальнік службы захавання в/ч 01313 Максім Церашонак.
    Аб чым гаварылася ва ўтульным школьным двары? Аб самым розным: як важна атрымліваць грунтоўныя веды, якая прыгожая ў нас краіна і аграгарадок Вяззе ў прыватнасці і, канечне, аб планах. Па традыцыі першакласнікі (а іх, дарэчы, сёлета 18 — свайго роду рэкордная колькасць для Вяззя) віталі адзінаццацікласнікаў, а тыя, у сваю чаргу, далі наказ малым добра вучыцца і ўручылі падарункі. Не з пустымі рукамі прыйшлі і госці. Напрыклад, ад райкама галіновага прафсаюза школа атрымала мікрахвалёўку для больш якаснай арганізацыі харчавання дзяцей і працаўнікоў.
    Пасля лінейкі званок усіх паклікаў на першы ўрок. Асабліва хваляваліся, што і зразумела, навічкі. Мяркуем, ім гэты дзень запомніцца многімі рэчамі: упрыгожаным класам, цікавым расказам настаўніцы Наталлі Лагодзіч пра нашу краіну і малую радзіму і новымі ведамі пра сцяг, гімн, герб. Цяпер дзеці ведаюць, як выглядае Беларусь на геаграфічнай карце, а таксама пра тое, што бусел — гэта не проста звыклая для нашых мясцін птушка, а сімвал рэспублікі.
    Прыцягнулі ўвагу першакласнікаў і яркія падручнікі “БЕЛАРУСЬ — НАША РАДЗІМА”, прычым не толькі сваім цікавым зместам, але і тым, што гэта падарунак ад Прэзідэнта краіны.
    А яшчэ малыя даведаліся, што значыць слова “адзінства”, і замацавалі гэта паняцце, узяўшыся ўсім класам за рукі. Словам, уражанняў было шмат.
    * * *
    Дзень ведаў для Цэльскай сярэдняй школы прайшоў па нязвыклым сцэнарыi, а прычынай паслужыла адкрыццё школьнага лясніцтва.
    Цэльская школа — адна са старэйшых устаноў адукацыі раёна. Тут традыцыі з’яўляюцца трывалым падмуркам, платформай, на якой ствараюцца цікавыя праекты. Далёка не кожная сельская школа можа пахваліцца наяўнасцю школьнага лясніцтва, а ў Цэлі ўжо не адно пакаленне школьнікаў пасябравала з лесам. У 2015 годзе ва ўстанове быў высаджаны фруктовы сад, вясной мінулага навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у акцыі “Пасадзі дрэва” і ачыстцы берагавой лініі ракі Свіслач. У ліку “зялёных” не толькі навучэнцы, але і педагогі школы, якія дакладна ведаюць: захаванне прыроды роднага краю, чысціня і парадак — справа агульная.
    — У нашай установе адукацыі створана ідэальная база для рэалізацыі рознага роду экалагічных праектаў, мы знаходзімся ў зоне павышанай лясістасці, і карыстанне дарамі лесу з гэтага часу будзе насіць двухбаковы характар. Гэта на першы погляд здаецца, што дрэвам-волатам усё хоць бы што, а на паверку аказваецца, што лес слабей і безабаронней многіх маленькіх істот, якія жывуць у ім, — адзначае дырэктар школы Анатоль Качанаў.
    Зацікаўленасць у стварэнні школьных лясніцтваў агульная. Школа абавязваецца ўзяць пад сваю абарону лес і ўсё жывое ў ім, наўзамен атрымліваючы дадатковую фінансавую дапамогу. Будзе праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на ажыўленне лесу. Праца ў школьным лясніцтве дае магчымасць дзецям зразумець законы прыроды, навучыцца берагчы і ахоўваць гэты бясцэнны дар. Акрамя гэтага, школьнікі авалодваюць тэхналогіямі і навыкамі правядзення лесагаспадарчых работ, вывучаюць асновы лясной гаспадаркі.
    — За школай будзе замацаваны пэўны ўчастак лесу, нагляд за ім будзе весці ляснічы Віталь Нiшт, — распавядае намеснік дырэктара Асіповіцкага доследнага лясгаса Аркадзь Новікаў. — Навучэнцы могуць не толькі сачыць за чысцінёй, але і ўдзельнічаць у пасадцы лесу, будаваць шпакоўні і сінічнікі. Гэтыя дзеянні накіраваны на экалагічнае выхаванне моладзі, а таксама на фарміраванне кадравага патэнцыялу работнікаў лясной гаспадаркі. Як паказвае практыка, супрацоўніцтва са школамі — узаемавыгадная працэдура. На дадзены момант кіраўнікамі амаль усіх раённых лясніцтваў з’яўляюцца выхадцы з мясцовых школ.
    Таксама Аркадзь Новікаў уручыў школьнікам падарункі і пажадаў новых ведаў, навыкаў і ўменняў, якія яны змогуць рэалізаваць для захавання і памнажэння галоўнага багацця рэгіёна — лесу.
    Сёлета 15 дзяцей папоўнілі шэрагі абаронцаў зялёнага скарбу краіны. Цяпер у раёне працуе 6 школьных лясніцтваў, у якіх заняты каля 200 навучэнцаў.
    * * *
    Настаўнік 1 “А” СШ № 4 Яўгенія Герман пачала першы ўрок новага навучальнага года песняй “Мой родны кут, як ты мне мілы!” у выкананні “Песняроў”. Гэты ўрывак з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа, напэўна, вядомы любому даросламу беларусу, і ў кожнага гэтыя словы выклікаюць самыя светлыя пачуцці, якія, безумоўна, усіх нас яднаюць. Вось і першакласнікаў музычны твор наладзіў на шчырую размову з педагогам наконт таго, што для іх Радзіма і ў чым выяўляецца стаўленне да яе. Шчыра кажучы, нягледзячы на свой узрост, хлопчыкі і дзяўчынкі добра ведаюць назвы нашай краіны, яе сталіцы, гарадоў, рэк і іншыя звесткі. Разам з дзецьмі педагог высветліла значэнне паняццяў “адзінства”, “народнае адзінства”, “нацыянальны гонар” і “малая радзіма”. Яна расказала рабятам, што побач шмат гадоў жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і яны таксама складаюць адну сям’ю — народ Беларусі.
    Яўгенія Мікалаеўна нагадала сваім вучням аб дзяржаўнай сімволіцы, аб тым, што адлюстроўваюць яе элементы. Размова закранула і наяўнасць дзвюх дзяржаўных моў. Разам абмеркавалі і важнасць беражлівых адносін да малой радзімы і яе славутасцей.
    Бацькам жа настаўнік прапанавала паразмаўляць з дзецьмі пра тое, як яны разумеюць слова “адзінства” і што ведаюць аб сваёй Радзіме.
    * * *
    Навучэнцаў спецшколы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата павіншавалі з Днём ведаў шэфы — прадстаўнікі Дэпартамента аховы МУС Беларусі на чале з намеснікам начальніка службы палкоўнікам міліцыі Дзмітрыем Драздом.
    Установе быў перададзены сертыфікат на атрыманне спонсарскай дапамогі — гэтыя грошы супрацоўнікі Дэпартамента сабралі праз добраахвотныя ўнёскі.
    Узгаданая структура Міністэрства ўнутраных спраў трымае шэфства над больш чым сотняй устаноў адукацыі па ўсёй краіне, аднак, па словах Дзмітрыя Дразда, асіповіцкая спецшкола ў гэтым спісе займае асаблівае месца. Дзецям, якія тут вучацца, патрэбна больш увагі, спагады, цярпення. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы лічаць гонарам прымаць удзел у гэтай высакароднай справе.
    Таксама палкоўнік Дрозд правёў пэўныя паралелі паміж сённяшнім святам Днём ведаў і надыходзячым Днём народнага адзінства. Абодва яны, на думку Дзмітрыя Георгіевіча, з’яўляюцца сімваламі яднання людзей. Толькі першае — у любові да сваёй школы, а другое — у гонары за сваю краіну, якая прадэманстравала, што можа ўпэўнена пераадольваць самыя жорсткія выклікі часу.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?