Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%). Зараз у райпаліклініцы прышчапіцца можна “Гам-Ковид-Вак” (“Спутник V”) ці вакцынай кітай-скай кампаніі Sinopharm.
Па аднаразовую матэрыяльную дапамогу падчас падрыхтоўкі вучняў да школы ў РЦСАН звярнулася 676 шмат-дзетных сямей, у якіх выхоўваецца 1 373 школьнікі. Колькасць выдадзеных сродкаў склала 111 213 рублёў.
Пасадзейнічаў школьнікам і мясцовы лясгас: на гэту ж справу 153 сваім работнікам, якія маюць 219 дзяцей, прадпрыемства выдзеліла 14,3 тыс. руб. Таксама праз Чырвоны Крыж перададзены дзецям з інваліднасцю канцылярскія прыналежнасці коштам 505 руб., а Цэльская школа атрымала ад лясгаса спартыўны рыштунак на 280 руб.
Сезон прамысловай лоўлі рыбы пачаўся ў рыбгасе “Свіслач”, у сажалкавую гаспадарку якога плошчай каля 480 га ўваходзяць прыкладна 66 га выросных і 405 га нагульных сажалак. Пуціна традыцыйна доўжыцца з верасня па лістапад — за гэты час работнікам прадпрыемства неабходна вылавіць, пераважыць, перавезці, перасартаваць і размясціць у сажалкі на зімоўку больш за 580 т рыбы.
187 пар пабраліся шлюбам у горадзе і раёне за сту-дзень-жнівень, паведамілі ў загсе. 358 маладых — грамадзяне нашай краіны, 15 землякоў і зямлячак выбралі ў спадарожнікі жыцця жыхароў Расіі, Украіны, Казахстана, Грузіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, 1 — асобу без грамадзянства. Сярэдні ўзрост жаніхоў склаў 32 гады (самаму сталаму 76 гадоў, наймаладзейшаму — 19), нявест — 31 (адпаведна 68 і 17 гадоў). Найбольшая колькасць шлюбаў заключана паміж 31-40-гадовымі.
Выставы абразоў XIX стагоддзя і карцін Ядвігі Сянько, якія ўяўляюць сабой спісы праваслаўных і каталіцкіх ікон, выкананыя яшчэ па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, праходзяць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па 20 верасня.