-1.6 C
Осиповичи
Четверг, 9 февраля, 2023
Еще

    25 сентября в Большой Граве открыли храм

    Популярное

    Неўвядальная квецень народнай веры

    25 верасня Бабруйская епархія папоўнілася яшчэ адным храмам — у Вялікай Граве

    Пра адраджэнца вясковай глыбінкі старасту Вялікай Гравы Лілію Лабус вядома далёка за межамі Асіповіцкага раёна. Жанчына здолела не толькі на ўласным прыкладзе паказаць, што вясковае жыццё можа быць такім жа камфортным, як у горадзе, але і натхніла на перамены ўсё мясцовае насельніцтва. Нядаўна здзейсніўся чарговы пункт з пя-цігадовага плана развіцця вёскі, складзенага актывісткай: у Вялікай Граве з’вілася ўласная царква.

    — Тут раней існаваў храм, які стаяў на тэрыторыі пагоста, што знаходзіцца пасярод населенага пункта, — распавядае Лілія Сцяпанаўна. — У сямідзясятыя гады пачаў бурыцца дах. Іконы і ўсё начынне мясцовыя жыхары перадалі ў тагачасны краязнаўчы музей пры Лапіцкай школе. Калі ў аграгарадку была пабудавана Петрапаўлаўская царква, частку ікон перадалі туды, але гэта пытанне яшчэ патрабуе дэталёвага разгляду. Паступова старая граўская каплічка сышла ў нябыт. Засталіся толькі некалькі дубовых падрубаў, якія ўказваюць на тое месца, дзе яна стаяла. Ідэя адраджэння ўласнаграўскага прыходу цалкам належыць майму мужу Пятру Мікалаевічу. Кожны раз пры наведванні могі-лак ён казаў, што добра б было адбудаваць храм. Першапачаткова планавалася паставіць яго на старым месцы, аднак шчыльныя рады могілак вакол не да-звалялі праводзіць будаўнічыя работы. Пасля вырашылі, што каплічка з’явіцца побач з пагостам. Там якраз быў добры на-дзел. Але і з такім варыянтам нічога не атрымалася. Тады жыхары той часткі, якая бліжэй да Лапічаў, прапанавалі збудаваць царкву пасярэдзіне. Выбралі месца — закінуты на той час кавалак зямлі, дзе захаваліся рэшткі нейкага падмурка ў «аздабленні» смецця і шматлікіх кустоў. Аднак і з такім нязграбным надзелам нас чакала нямала праблем. Мне прыйшлося асабіста двойчы ездзіць у сталіцу да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі, неаднаразова наведвацца і ў наш абласны і райвыканкам. Даво-дзілася пераканаўча даказваць, што царква для Вялікай Гравы — гэта не толькі месца для размовы з Богам, але і помнік нашай гісторыі. Тым больш у архівах краявед Станіслаў Лукашэвіч, аўтар кнігі пра храмы Асіповіччыны, знайшоў дакумент пра тое, што ў 1855 годзе ў капліцы, якая знаходзілася на пагосце, праходзіў рамонт на сродкі жыхароў вёскі Вялікая Грава. Значыць, можна меркаваць, што граўскі прыход мае амаль двухсотгадовую гісторыю. Таму мы проста вырашылі вярнуць такі важны аб’ект, бо адраджаць вёску без адраджэння цэнтра духоўнага жыцця — тое самае, што будаваць дом без ачага.

    Але, як часта гэта бывае, ўсё звялося да фінансавай праблемы. Падмурак, зруб, вокны, унутранае аздабленне патрабавалі ўнушальных унёскаў. Аднак тут, мабыць, Ліліі Сцяпанаўне паспрыялі самі нябёсы. Знайшліся нераўнадушныя да справы людзі, якія дапамаглі ў будаўніцтве. Прадпрымальнік з Магілёва па выгодным кошце зрабіў і паставіў зруб, сям’я Хадыкаў выдаткавала сродкі на вокны, а Нагаевы амаль цалкам заплацілі за дзверы.

    — Своечасовай і жаданай была любая падтрымка, — адзначае стараста. — Хтосьці працаваў на будаўніцтве, нехта даваў грошы, а хтосьці проста падтрымліваў маральна. Увогуле трэба аддзячыць усіх вяскоўцаў за іх ініцыятыўнасць. Нідзе больш не бачыла такіх. Таму я ўпэўнена магу сказаць, што наш храм можа насіць званне народнага, бо створаны народам і для народа.

    І вось усе складанасці за- сталіся ў мінулым. 25 верасня вакол невялічкай, але велічнай царквы сабраўся народ: мясцовыя жыхары, вернікі з навакольных вёсак, святары. Наведаўся ў Вялікую Граву і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў. Усе чакалі епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, які асвяціў храм у гонар абраза Божай Маці “Неўвядальная Квецень”, уручыў узнагароды будаўнікам, памочнікам і актывістам прыхода.

    — У нашым жыцці вельмі рэдка бываюць падзеі, якія могуць глыбока кранаць душу чалавека, — лічыць настаяцель Петрапаўлаўскага храма іерэй Мікалай Лазоўскі. — Для бацькоў гэта — доўгачаканае нараджэнне дзіцяці, для дзядуль і бабуль — з’яўленне ўнука, а для праваслаўных хрысціян — асвячэнне храма. Гэта рэдкая падзея ў наш час, якая патрабуе ўзмоцненых малітв, адказнасці, але становіцца крыніцай незвычайнай радасці.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее