10.4 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    Знаёмцеся. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Максім Кавальчук

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Нарадзіўся ў 2000 годзе ў Асіповічах. Пасля заканчэння гарадской гімназіі паступіў на гістарычны факультэт БДУ. Падчас вучобы праявіў сябе як чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Прымаў непасрэдны ўдзел у дзейнасці студэнцкага саюза. З’яўляўся вядучым, адначасова выконваючы функцыі куратара малодшых курсаў на ўнутрыўнівер-сітэцкіх мерапрыемствах. Захапляецца спортам і спевамі.

    На сённяшняй пасадзе з 21 ліпеня.

    Найлепшым чынам асабістыя адносіны Максіма Кавальчука да работы ў маладзёжнай арганізацыі тлумачыць той факт, што ён меў магчымасць застацца працаваць у сталіцы, але вярнуўся дадому. Гэта яго прынцыповая пазіцыя: быць карысным малой радзіме.

    На пасаду Максім прыйшоў з рашучым настроем і добрым разуменнем задач, якія стаяць перад кіраўніком маладзёжнага руху раёна.

    Перш за ўсё юнак хоча падняць брэнд БРСМ на новы ўзровень. Прыцягнуць пад сваё крыло амбіцыйную і мэтанакіраваную моладзь. Згуртаваць яе ў адзіны калектыў. Не менш адказная справа — праца па актывізацыі дзейнасці БРСМ у сацыяльных сетках, стварэнне ўласнага ютуб канала, прапаганда здаровага ладу жыцця.

    Максім Кавальчук аб’ектыўна ацэньвае складанасць задач, якія давядзецца вырашаць. Аднак ён цвёрда перакананы ў сацыяльнай адказнасці моладзі. За невялікі час знаходжання яго на пасадзе сумесна з раённым камітэтам быў праведзены значны аб’ём работы: акцыя «Добрае сэрца», спартакіяда сярод працуючай моладзі, узнагароджанне студатрадаў.

    «Iсці наперад смела, быць адкрытым і камунікабельным» — такое жыццёвае крэда ў першага сакратара РК ГА “БРСМ”. Крыніцы яго рабочага энтузіязму не толькі жыццёвыя каштоўнасці ў выглядзе сям’і, сяброў і працы, але і жаданне быць рупарам інавацыйных ідэй.

    Предыдущая статьяМиссия — сохранить ценности народа
    Следующая статьяАнонс

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?