3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    В Осиповичах для строителей всегда есть работа

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Справы сённяшнія

    Аб’ектаў шмат

    Філіял “Будаўніча-мантажны поезд № 761 на станцыі Магілёў” ААТ “Дарбудмантажтрэст” хоць і мае непасрэднае дачыненне да чыгункі, але пакідае след у выглядзе пабудаваных дамоў і адрамантаваных будынкаў не толькі на аб’ектах стальной магістралі. Прычым па ўсёй краіне. Напрыклад, сёлета з сакавіка прыступілі да ўзвядзення будынка новай школы ў Бабруйску, якую плануюць здаць “пад ключ” да новага навучальнага года. Асноўныя сілы задзейнічаны там. Паралельна вёўся капітальны рамонт адміністрацыйнага будынка Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання, які ўжо здадзены ў эксплуатацыю.

    На базе Старобінскага месцанараджэння калійных солей  поўным ходам ідзе будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. А гэта, акрамя горназдабываючага комплексу, — фабрыка, электрастанцыя, чыгуначная, аўтадарожная, жыллёвая інфраструктуры. На гэтым важным для краіны аб’екце працуюць і работнікі будаўніча-мантажнага поезда, якія маюць багаты вопыт вядзення падобных работ.

    Зараз прыступілі да капітальнага рамонту кацельні лакаматыўнага дэпо, які трэба скончыць да ацяпляльнага сезона.

    А ў бліжэйшы час чыгуначныя будаўнікі зоймуцца ўзвядзеннем яшчэ аднаго жылога дома на вуліцы Каралёва ў раёне мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага. Сяміпавярхоўка будзе цаглянай, разлічана на 84 кватэры.

    Матэрыяльна-тэхнічная база прадпрыемства пастаянна папаўняецца новым абсталяваннем, абнаўляецца аўтапарк. Напрыклад, нядаўна набылі два самазвалы і экскаватар на гусенічным хаду, што толькі спрыяе хуткай і якаснай рабоце.

    Але ніякая тэхніка не заменіць рабочых высокай кваліфікацыі, якімі ў калектыве ганарацца. Прафесіяналамі сваёй справы начальнік Асіповіцкага прарабскага ўчастка Аляксандр Захараў лічыць цесляроў Васіля Жогаля і Сяргея Смірнова, стропальшчыка Юрыя Гуліка, маляроў Таццяну Мельнікаву і Тамару Гулік, страхара Дзмітрыя Дзівака. Надзеі падае малады тынкоўшчык Аляксандр Бабенка. Ды і астатнія работнікі стараюцца ад іх не адставаць, бо ведаюць, што займаюцца патрэбнай і адказнай справай.

    Нядаўна здадзены аб’ект — адміністрацыйны будынак АЗТМ
    Аляксандр Захараў

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее