9.4 C
Осиповичи
Вторник, 28 сентября, 2021
Еще

    Осиповичский музей навестили Андрей и Лана Дараганы

    Популярное

    Культура

    Калі не мы, то хто?

    Андрэй і Лана Дараганы — даўнія сябры раённага гісторыка-краязнаўчага музея. У тым ліку дзякуючы іх дапамозе экспазіцыя ўстановы набыла тэматычную цэласнасць і, што асабліва важна, уласны твар.

    Напрыканцы мінулага тыдня муж і жонка Дараганы ў чарговы раз наведалі важныя для іх мясціны Асіповіччыны і, як заўсёды, прыехалі не з пустымі рукамі.

    Для Дараганаўскага храма яны прывезлі звон, адліты на ўласныя сродкі, для адзінокіх састарэлых вёскі і выхаванцаў сацыяльнага прытулку ў Ясені — гуманітарную дапамогу. Ну а для музея — каля сотні прадметаў і дакументаў, датуемых 1904-1956 гадамі.

    Перадача гістарычных артэфактаў прайшла ў не зусім звычайным фармаце, бо ўтрымлівала элемент нечаканасці. Сярод прывезеных прадметаў былі такія, што амаль стагоддзе захоўваліся ў некранутай упакоўцы іншымі прадстаўнікамі роду, і што там знаходзіцца, Андрэй і Лана толькі здагадваліся. Гэтыя знаходкі ў першапачатковым выглядзе трапілі ў музей: Дараганы вырашылі ўскрыць упакоўку ў момант перадачы, каб зрабіць сюрпрыз і сабе, і прысутным.

    Інтрыга ўдалася. Напрыклад, таемны сакваяж канца 20-х-пачатку 30-х гадоў утрымліваў стандартны для сённяшняга часу набор прадметаў штодзённай жаночай гігіены і парфумерыі. Здаецца, дробязь, але, як кажуць, адчуем розніцу. Тое, што ў Еўропе было звычайным яшчэ да Другой сусветнай вайны, у СССР стала даступным напрыканцы 80-х…

    Своеасаблівы “землятрус шаблонаў” у прысутных выклікалі і некаторыя старажытныя дакументы. Напрыклад канверт, датуемы 3.12.1904 г. і падпісаны вельмі проста: “Рыга, Яе правасхадзіцельству Юстыніі Мікалаеўне Дараган”. Здаецца, трагікамічны чэхаўскі сюжэт пра пісьмо, адпраўленае “на деревню, дедушке”, быў узяты з кантэксту колішніх рэалій.

    Аднак самае моцнае ўражанне пакідае ліст дзеда Андрэя Дарагана, напісаны вясной 1956 года ў Новых Крынках — такую назву меў маёнтак старэйшыны роду ў Фінляндыі. Па форме — узор высокай эпісталярнай культуры, па змесце — мудры запавет маладым аб прынцыпах, на якіх трэба будаваць свой лёс. Цытаты:

    “…ваши предки по отцу принадлежали к Дворянству Полтавской губернии, но вы этим не гордитесь, а считайте, что это возлагает на вас известные обязанности”.

    “Поколение ваших родителей пережило в свои ранние годы ужасный переворот в России, было разбросано по всему свету и перемешалось, но не ассимилировалось с другими народами. Я надеюсь, что вам будет житься легче в более нормальной обстановке и что вы исполните, может быть, одну из исторических целей русского разгрома — распространение нашей культуры и духовности среди других народов”.

    Становішча абавязвае — менавіта ў гэтым галоўны матыў Андрэя Дарагана ў напружанай, патрабуючай шмат часу і дастаткова затратнай фінансава дзейнасці, якая адпавядае па духу закліку яго дзеда. Ну а тое, што з ім побач жанчына, якая цалкам падзяляе светапогляд і маральныя каштоўнасці, таксама прадказана ў запавеце з Новых Крынак:

    “…Тут не должно быть никаких разногласий по важным жизненным вопросам, и только тогда ваша жизнь будет гармоничной и дети ваши, носящие имя отца, будут понимать, что мать и отец — одно. Без такого полного согласия или без детей у вас будет узаконенное сожительство, а не семья”.

    Сёння свае намаганні і рэсурсы Андрэй і Лана Дараганы канцэнтруюць у некалькіх кірунках. Акрамя супрацоўніцтва з Асіповіцкім гісторыка-краязнаўчым музеем, трэба ўзгадаць арганізацыю выставы “300 гадоў на службе Айчыне”. Гэта маштабны праект, прысвечаны мужчынам роду Дараганаў, якія пакінулі значны след у гісторыі, культуры і эканоміцы васьмі краін: Расіі, Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Фінляндыі, Швецыі і Францыі.

    Адны з іх былі вайскоўцамі і ўдзельнічалі ў знакамітых бітвах, другія займалі высокія адміністрацыйныя пасады, іншыя рабілі важкі ўнёсак у павышэнне якасці жыцця асобных рэгіёнаў, а часам і ўсяго чалавецтва. Пра дараганаўскі след у развіцці нашага раёна ўзгадваць не будзем. А вось удзел галоўнага хіміка знакамітай фірмы “Л’арэаль” Барыса Дарагана ў вынаходніцтве аэразольных балончыкаў, напэўна, для многіх будзе нечаканасцю.

    Выставу плануецца прадэманстраваць ва ўсіх пералічаных краінах, аднак кавід-рэаліі пакуль гэтаму замінаюць. З аднаго боку — непрыемна. З другога — узнікаюць дадатковыя магчымасці: у праекце задзейнічана некалькі музеяў з розных краін, так што пераадоленне агульных складанасцей умацоўвае сувязі паміж іх супрацоўнікамі. А каштоўнасць цесных кантактаў паміж калегамі і аднадумцамі для міжкультурнага дыялогу цяжка пераацаніць.

    Яшчэ адна ініцыятыва Дараганаў — дапамога таленавітым беларускім мастакам у “пакарэнні Еўропы”. Сярод тых, чыя персанальная выстава можа быць праведзена ў Стакгольме, Лана і Андрэй дружна назвалі імя Алены Ерашэвіч — фотамастачкі, якую землякам наўрад ці трэба прадстаўляць.

    Звон для Дараганаўскай царквы

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

     2 октября 2021 г. нотариусы Могилевского нотариального округа примут участие в международной акции по бесплатному консультированию граждан

    Мероприятие проходит под эгидой Международного союза нотариата (UINL). В этот день нотариусы всех 89 стран-членов союза будут оказывать правовую помощь на безвозмездной основе. Акция в таком масштабе проводится впервые.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 204 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 2 нецвярозыя вадзіцелі, 9 “бяспраўнікаў”, 23 пешаходы і веласіпедысты, з якіх 4 у стане алкагольнага ап’янення, 7 вадзіцеляў, што парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, і 1 — абгону. Зарэгістравана 2 ДТЗ.

    Рассказываем о рядовом срочной военной службы Иване Королеве

    Рядовой Иван Королёв к срочной военной службе подошел обстоятельно. С первого дня призыва старался ничего не упустить в новом для себя деле, и теперь он старший наводчик расчета буксируемой гаубицы 2А56. К тому же пришел новобранец в 51 гвардейскую артиллерийскую бригаду неплохо осведомленным и об армии в целом, и о части, куда был направлен. Отец юноши служил в свое время в погранвойсках, а несколько лет назад его двоюродный брат также призвался в 51 бригаду и остался служить по контракту. Конечно, родственники рассказывали о своем опыте и давали дельные советы.

    25 сентября в Большой Граве открыли храм

    Пра адраджэнца вясковай глыбінкі старасту Вялікай Гравы Лілію Лабус вядома далёка за межамі Асіповіцкага раёна. Жанчына здолела не толькі на ўласным прыкладзе паказаць, што вясковае жыццё можа быць такім жа камфортным, як у горадзе, але і натхніла на перамены ўсё мясцовае насельніцтва. Нядаўна здзейсніўся чарговы пункт з пя-цігадовага плана развіцця вёскі, складзенага актывісткай: у Вялікай Граве з’вілася ўласная царква.