9.1 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Обзор осиповичских продуктовых магазинов

    Популярное

    Парады абывацеля

    Шоп-тур таемнага эксперта

    Даўняя чытачка “раёнкі” гэтай вясной выйшла на пенсію і чатыры апошнія месяцы асвойваецца ў новым статусе. У тым ліку ствараючы ўласную сістэму танных пакупак: пенсія ж не зарплата, трэба прывыкаць да эканоміі. Менавіта з-за перамены эканамічнага статусу жанчына папрасіла яе імя не агучваць. Аднак алгарытмам дзеянняў, якім карыстаецца што-дзень, падзялілася ахвотна.

    Па яе назіраннях, у сярэднім самыя нізкія цэны на прадукты харчавання трымаюцца ў крамах “Хит” і “Копеечка”, аднак за шэрагам выключэнняў. У магазінах гандлёвай сеткі Дзмітрыя Прусакова (таемны эксперт звычайна карыстаецца паслугамі магазіна “Парус”) танныя малочныя прадукты, гародніна (канкрэтна — агуркі), хлеб, торты (у тым ліку вытворчасці нашага хлебазавода).

    У краме “Соседи” выгадна купляць курынае мяса (раздзелку) і фарш. Часам у прадуктовым аддзеле “Острова чистоты и вкуса” можна вельмі выгадна набыць алей і чыпсы.

    Гіпермаркеты “Светофор” і “Доброцен” дазваляюць сэканоміць пры набыцці салодкіх ласункаў, мёду, рыбных кансерваў, кавы, гарбаты. Да таго ж у апошнім заўсёды ёсць танныя мінеральная вада і газіраваныя напоі.

    Пенсіянерам, жадаючым купляць эканомна, трэба пастаянна маніторыць праграмы падтрымкі лаяльнасці, якія дзейнічаюць у некаторых гандлёвых сетках. У крамах Прусакова катэгорыя пакупнікоў старэйшага ўзросту атрымлівае 5 працэнтаў зніжкі ў нядзелю і панядзелак, “Соседи” даюць падобны бонус штодзень — у ранішнія гадзіны. Толькі тут ёсць нюанс. Калі пакупнік, які выйшаў на заслужаны адпачынак, жадае карыстацца “ўзроставымі магчымасцямі” бонуснай карты “Купілка”, ён павінен прадаставіць копію пенсіённага пасведчання.

    Крамы “Мила” і “Остров чистоты и вкуса” ў цэлым маюць коштавы парытэт на тавары аднолькавага прызначэння, таму трэба сачыць за правядзеннем акцый: на распродажах цэны прыемныя. А калі зніжак на патрэбнае няма, лепш параўнаць кошт тавараў у гэтых магазінах з прапановамі сеткі “Евроопт”. Там нярэдка ўдаецца знайсці танней. Хаця ў цэлым крамы “Евроопт” даволі дарагія, нават з улікам зніжкі, якую забяспечвае карта кліента “Е-Плюс” .

    Ад рэдакцыі. Аналіз нашай зямлячкі аб’ектыўны, аднак не ўсеабдымны, бо тычыцца толькі тавараў, якія канкрэтны пакупнік набывае большменш рэгулярна. Да таго ж ён не цалкам улічвае такія істотныя катэгорыі, як суадносіны кошт/якасць тавараўаналагаў, транспартныя выдаткі на пошук найлепшых прапаноў і г.д. Таму для розных людзей сістэма эканомных пакупак і набораў тавараў можа адрознівацца.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее