3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    Коротко о разном. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Коратка

    У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пазаўчора адкрылася выстава, якую можна назваць падвядзеннем вынікаў пошукавай работы па маршруце рэйду 32 кавалерыйскай дывізіі на тэрыторыі нашага раёна. Дата правядзення мерапрыемства вы-брана ў памяць аб апошнім баі кавалерыстаў, які адбыўся 4 жніўня 1941 года.

    У экспазіцыі прадстаўлены знаходкі, зробленыя падчас пошукавых экспедыцый, матэрыялы аб 32 кд, урачыстым перазахаванні знойдзеных астанкаў яе 26 байцоў і камандзіраў, а таксама эскіз помніка, які плануецца ўстанавіць на брацкай магіле ўдзельнікаў рэйду. Яго выканаў асіповіцкі мастак Анатоль Маісееў. Выстава будзе працаваць да 17 жніўня.

    Пасяджэнне раённага бацькоўскага актыву адбылося 30 ліпеня на базе аддзела па адукацыі райвыканкама. Асноўнай мэтай сустрэчы было давядзенне інфармацыі аб гібелі і траўматызме дзяцей ад знешніх прычын, павышэнне ўзроўню дасведчанасці бацькоў у пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін дзяцей і падлеткаў. Прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі яшчэ раз нагадалі аб мерах бяспекі на вадаёмах, мерапрыемствах па папярэджанні надзвычайных сітуацый, прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў летні перыяд.

    Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў прайшоў 1 жніўня. Напярэдадні свята прадстаўнікі райкама БРСМ уручылі студатрадаўцам сувеніры і пажадалі поспехаў. Сёння два атрады з ліку навучэнцаў асіповіцкага каледжа працуюць у ААТ «Авангард-Ніва» і дзяржаўным прадпрыемстве «Вязаўніца-Агра».

    Предыдущая статьяВнимание: подрывы!
    Следующая статьяСтроительство в Осиповичах

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее