10.4 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    В прошлую пятницу в Вязовнице прошли «Зажинки»

    Популярное

    Ураджай-2021

    А ў полі ніўка, жыта палавінка

    Пад абрадавыя песні ўдзельніцы народнага ансамбля “Чыстыя крыніцы” Вязаўніцкага сельскага Дома культуры зжалі снапы пшаніцы і саставілі іх у бабку, сімвалізуючы тым пачатак уборкі зерневых у сельгаспрадпрыемстве “Вязаўніца-Агра”. Да слова кажучы, камбайны пачалі шчыраваць на нівах крыху раней, але ўсе разам выйшлі на лінейку гатоўнасці менавіта 23 ліпеня, каб масава распачаць уборку.

    На полі, што падступае да самага праўлення гаспадаркі, было ў той дзень шматлюдна. Сабраліся не толькі хлебаробы, але і члены іх сямей, прадстаўнікі раённай улады, каб падтрымаць вясковых рупліўцаў, даць ім наказ у дарогу, бо раз’едуцца яны па палетках адной з самых вялікіх па тэрыторыі гаспадарак раёна, землі якой прасціраюцца ад Градзянкі да Углаты. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў выказаў упэўненасць, што зерневыя будуць убраны ў тэрмін.

    Блаславіў аграрыяў і прадстаўнік духавенства — протаіерэй айцец Андрэй. Асілкамі назваў ён камбайнераў, іх памочнікаў, вадзіцеляў, якія будуць непасрэдна прымаць удзел ва ўборцы зерневых культур гаспадаркі, бо ім пад сілу забяспечыць хлебам вялікую колькасць людзей. Яны працуюць у спякоту і прыцемкам, без выхадных, не ведаючы стомы, каб зжаць, абмалаціць і звезці з поля ўсё, што вырасла.

    А ўраджай сёлета атрымаўся на славу і, як запэўнівае намеснік дырэктара “Вязаўніцы-Агра” Валянцін Шкурын, павінен парадаваць вынікамі. Папярэдне ўбралі 12 га сурэпіцы і 300 га рапсу. 2 128 га ў гаспадарцы адведзена пад зерневыя культуры, з якіх ільвіную долю складае трыцікале (720 га). Да слова, на ўчарашні дзень каля 28% было ўжо зжата і абмалочана. Да сярэдзі-ны жніўня плануецца завяршыць работы. А там трэба будзе сеяць рапс, касіць люцэрну, ды і шмат іншай работы выконваць.

    Сімвалічна, што разам з дарослымі ў абрадавай дзеі прымалі ўдзел дзеці, далучаючыся да культурнай скарбніцы свайго народу. Нібы аграном, па-гаспадарску абыходзіў поле бусел, які на працягу ўсяго свята назіраў за мерапрыемствам, бязгучна падтрымліваючы хлебаробаў, якіх ужо лічыць бадай сваімі сябрамі.

    “Зажынкі” ў Вязаўніцы традыцыйна праводзяць ужо шмат гадоў. А калі ўсё зерне ўбрана і звезена на элеватар, ладзяць “Дажынкі”, ушаноўваюць перадавікоў. Хаця ўсе яны пераможцы. 21 хлебароб са стужкай праз плячо з надпісам “Жніво-21” стаяў на лінейцы гатоўнасці. Ведаючы, што пройдзе некалькі хвілін, кожны заскочыць у кабіну аўтамашыны або камбайна і адправіцца на бітву за новы ўраджай.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?