3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    В осиповичском РЦСОН новый автомобиль

    Популярное

    Добрая навіна

    З клопатам пра людзей

    Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва набыў аўтамабіль

    Неабходнасць у новым транспарце выклікана звычайнай справай — у старой машыны заканчваецца тэрмін эксплуатацыі. Камплектацыя навінкі крыху адроз-ніваецца ад папярэдняй: тэхніка з цягам часу ўдасканальваецца, становіцца больш зручнай і бяспечнай. Атрыманы аўтамабіль, напрыклад, мае большую вышыню столі, што дазваляе пасажырам праходзіць да сваіх месцаў не згінаючыся. Таксама дадаюць выгод ліхтары над дзвярыма, якія напэўна будуць дапамагаць пры пасадцы або высадцы раніцай ці вечарам у кароткі светлавы дзень.

    Як даведаліся ў цэнтры, у блі-жэйшыя дні будзе арганізаваны штодзённы падвоз людзей з інваліднасцю ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, грама-дзян пажылога ўзросту і суправа-джальнага пражывання. Такім чынам у землякоў з’явяцца шанц і нагода часцей наведваць заняткі і размаўляць адзін з адным. А спецыялісты цэнтра змогуць ахапіць увагай больш людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее