10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    В Осиповичах подвели итоги фотоконкурса «Зямля пад белымі крыламі»

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Конкурс

    Новы ўзровень раённай фотасуполкі

    Зміцер КАЛЯДА.

    z.kalyada@gzt-akray.by

    Вынікі традыцыйнага раённага фотаконкурсу “Зямля пад белымі крыламі” сёлета падводзіла журы, у складзе якога былі вядомыя ўдзельнікі народнага фотаклуба “Мінск” і “Беларускага саюза фатографаў” — грамадскага аб’яднання прафесіяналаў, чые інтарэсы тычацца творчай фатаграфіі.

    Сярод іншых у склад журы ўвайшлі старшыня праўлення фотаклуба “Мінск” Уладзімір Паўлаў, кіраўнік секцыі саюза фатографаў “Photo Travel Club” Алена Данброва, куратар выставачных праектаў і кіраўнік галерэі візуальных мастацтваў Уладзімір Парфянок. Па словах кіраўніка народнага фотаклуба “Раніца” Алены Ерашэвіч, зварот да такіх сур’ёзных экспертаў наспеў. Асіповіцкая суполка фатографаў сёння мае творчы патэнцыял, які дазваляе выходзіць за межы рэгіянальнага ўзроўню як на прафесійным, так і на аматарскім узроўнях.

    Разлікі спраўдзіліся: сталічнае журы высока ацаніла работы Уладзіміра Кавалёва, Дар’і Хмялёвай, Дзмітрыя Саўрыцкага, Юрыя Смірнова, Аляксандры Бурак, Юрыя Абмоіна, Яўгеніі Строк, Дзяніса Ерашэвіча, Соф’і Сугака.

    Адкрыццё выставы работ удзельнікаў фотаконкурсу і цырымонія ўзнагаро-джання прызёраў адбудзецца ў 17.00    16 ліпеня ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

    А чытачы “раёнкі” могуць убачыць некаторыя з лепшых работ ужо сёння.

    Бесклапотнае дзяцінства. Фота Дар’і Хмялёвай.
    І толькі пыл з-пад нашых колаў… Фота Дзмітрыя Саўрыцкага.
    З цыкла «Прагулкі з Рыкам». Фота Юрыя Абмоіна.
    Кірыл. Фота Дзяніса Ерашэвіча.
    Дарога да сонца. Фота Юрыя Смірнова.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее