3.3 C
Осиповичи
Понедельник, 3 октября, 2022
Еще

    ОАО «Авангард-Нива» закончило уборку рапса

    Популярное

    Ураджай-2021

    Карані не адпускаюць

    ААТ “Авангард-Ніва” ўчора скончыла ўборку рапсу — агульны намалот склаў 235,8 тоны

    Уладзімір Крэпскі збірае ўраджай у ААТ «Авангард-Ніва» ўжо 15-ты сезон. Асноўная работа ў яго — начальнік каравула пажарнага аварыйна-выратавальнага поезда на чыгунцы, але душа цягнецца ў родную вёску Карытнае, дзе кожны год ён далучаецца да самай важнай летняй справы аграрыяў. На ліпень бярэ працоўны адпачынак, ды і графік работы суткі праз трое дае магчымасць сумяшчаць два заняткі.

    — Любоў да зямлі ў мяне з дзяцінства, — расказвае Уладзімір Іванавіч. — Яшчэ хлопчыкам разам з бацькам, які работаў інжынерам у гаспадарцы, бываў у полі і бачыў, як убіраюць хлеб. Потым нейкі час працаваў у саўгасе, нават вучыўся на механізатара. Таму справу ведаю дасканала: і як тэхніку падрыхтаваць да ўборкі, і як на нівах працаваць. Хоць жыццё накіравала мяне ў іншае рэчышча, але адчуваю адказнасць за ўраджай, за малую радзіму. Сваіх сыноў таксама далучаў да гэтай справы. Зараз яны працуюць зусім у іншай сферы, але ведаюць, што хлеб расце ў полі і колькі патрэбна пры-класці намаганняў, каб атрымаць запаветную духмяную скарыначку.

    У мінулым годзе Уладзімір Крэпскі быў «тысячнікам», у гэтым яшчэ ўсё наперадзе. Галоўнае, каб тэхніка не падвяла, але з такім працоўным стажам і адносінамі да справы за плячамі мужчына ведае, як з ёй «размаўляць».

    Першае жыта ў засеках

    Учора Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” прыняў першую машыну з зернем сёлетняга ўраджаю

    Распачало сезон дзяржаўнае прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. Вадзіцель Раман Іўчык першым прывёз 22,04 тоны жыта.

    У адпаведнасці з дзяржзаказам вытворчаму ўчастку трэба назапасіць каля 32 тысяч тон зерня. Ураджай будуць прымаць не толькі з Асіповіцкага раёна, але і Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Быхаўскага і іншых.

    Азімыя жыта, пшаніцу і трыцікале пачалі збіраць таксама ў гаспадарках “ЖорнаўкаАГРА” і “Авангард-Ніва”. На ўчарашнюю раніцу агульны намалот з трох гаспадарак саставіў больш за 340 тон з сярэдняй ураджайнасцю 33,3 цэнтнера з гектара. Усяго ж па раёне неабходна ўбраць 7 055 гектараў.

    Предыдущая статьяФестивальный Бобруйск
    Следующая статьяГорки — Осиповичи — 1:3

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее