Коратка
Прыём дакументаў паступаючых у прафесійна—тэхнічным каледжы працягваецца. На спецыяльнасці «Прадавец. Повар» і «Слесар па рамонце с/г машын і абсталявання. Трактарыст-машыніст с/г вытворчасці. Вадзіцель аўтамабіля», па якіх у 2021/22 н.г. будзе навучацца па 25 чалавек, пададзена 10 і 15 заяў адпаведна; на 26 месцаў па спецыяльнасцях «Швачка. Цырульнік» і «Электразваршчык ручной зваркі. Тынкоўшчык. Маляр» зараз прэтэндуюць адпаведна 7 і 12 выпускнікоў сярэдніх школ з розных населеных пунктаў краіны. Прыёмная камісія працуе па 20 жніўня.
Хімічная апрацоўка інвазіўных раслін праведзена на плошчы 4 га (баршчэўніка Сасноўскага — 3 га, сумніка канадскага — 1 га) на землях агульнага карыстання населеных пунктаў раёна, паведамілі ў райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Уся апрацоўка гербіцыдамі зроблена спецыялізаванай арганізацыяй ТАА “Прафхімабарона”. Зараз інтэнсіфікавана праца па рэгуляванні колькасці сумніка канад-скага, плошча вырастання якога на Асіповіччыне даволі значная.
100,4 тыс. т жывой рыбы на суму звыш 483 тыс. руб. рэалі-завана ААТ “Рыбгас “Свіслач” за студзень-чэрвень, з іх карпа — 86,8 тыс. т (421,50 тыс. руб.), таўсталобіка — 7,8 (30,6), амура — 5,6 (30,40), шчупака — 0,2 (0,9). З мая, калі пачаўся рыбалоўны сезон, на платную рыбалку ў рыбгас прыехала 725 аматараў вуды, улоў якіх склаў 3,04 тоны.