23.1 C
Осиповичи
Среда, 10 августа, 2022
Еще

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Хроніка здарэнняў

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 125 правапарушэнняў, у тым ліку 8 у месцах масавага адпачынку, да адказнасці прыцягнуты 4 нецвярозыя вадзіцелі, 22 пешаходы і веласіпедысты,    5 “бяспраўнікаў”. Зарэгістравана 10 ДТЗ.

    12 ліпеня каля 22.30 у раёне дома № 20 па вуліцы Рабоча-Сялянскай райцэнтра 38-гадовы мясцовы жыхар, рухаючыся на аўтамабілі Mercedes-Benz 307D, наехаў на 67-гадовага мужчыну, які рухаўся з веласіпедам у сустрэчным напрамку па цэнтры праезнай часткі (па падзяляльнай паласе). Пешаход, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, з траўмамі шпіталізаваны.

    У суботу на 8-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы-Баранавічы 37-гадовая асіпаўчанка за рулём Renault Laguna на закругленні дарогі ўлева зачапіла правую па ходзе руху абочыну, у выніку страціла кантроль над кіраваннем. Машына выехала на сустрэчную паласу і здзейсніла лабавое сутыкненне з Renault 19. 71-гадовы вадзіцель Renault 19 ад атрыманых траўм памёр у бальніцы. У аварыі пацярпела сама вадзіцель Renault Laguna і яе пасажыры: дзяўчынка 10 гадоў і два падлеткі 16 і 17 гадоў — усе яны з траўмамі шпіталізаваны. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

    Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж ці з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах прыцягнута па адным грамадзяніне.

    У РАНС паведамілі, што 15 чысла ў в. Галынка ад пажару пацярпеў жылы дом.

    ІАЖіРС складзена па адным адміністрацыйным пратаколе за парушэнне правілаў лесакарыстання ці рыбалоўства.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее