18.8 C
Осиповичи
Воскресенье, 3 июля, 2022
Еще

    Фотофакт: В Осиповичах двухэтажка заиграла яркими красками

    Популярное

    Фотафакт

    Непазнавальным стаў двухпавярховы дом на перакрыжаванні вуліц Рымы Кунько і Гагарына. Сучаснасць яму надала адмысловая афарбоўка сцен

    Па інфармацыі УКП ЖКГ, такія змены вонкавага выгляду праводзяцца падчас капрамонту будынкаў, калі на тое ёсць архітэктурна-планіровачнае заданне. Сёлета запланавана правесці грунтоўную рэканструкцыю 11 жылых дамоў, з якіх 7 атрымаюць індывідуальную расфарбоўку фасадаў. Праўда, толькі 3 з іх будуць папярэдне патынкаваны.

    Канечне, такая работа больш працаёмкая, чым нанясенне аднатоннага колеру, аднак істотных складанасцей для спецыяльна падрыхтаваных маляроў прадпрыемства яна не выклікае. Ды і кошт індывідуалізацыі жылых дамоў прымальны.

    Напрыклад, на такі будынак патрабуецца 90 кілаграмаў грунтоўкі і 350 — фарбы, незалежна ад таго, аднатонная афарбоўка ці шматкаляровая. Працаёмкасць нанясення фарбы ўзрастае прыкладна на 30 працэнтаў, аднак на фоне астатніх расходаў гэта зусім невялікая доля.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее