17.3 C
Осиповичи
Пятница, 23 июля, 2021
Еще

    10-11 июля в агрогородке Александрия пройдет праздник «Купалье»

    Популярное

    «Александрыя збірае сяброў-2021»

    Будзе цікава!

    10-11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна пройдзе свята “Купалле”. Праграма —

    у «АК» № 52 ад 06.07.2021 г. і на сайце газеты

    Гулянні традыцыйна адбудуцца ў маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты — Александрыю і Копысь, — але і дзве вобласці — Магілёўскую і Віцебскую. І, канечне, нашы майстры і музыкі са спевакамі заўсёды ўдзельнічаюць у гэтым мерапрыемстве.

    Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” раённага Цэнтра культуры і адпачынку дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна” будзе выступаць на трох пляцоўках.

    — Наш калектыў задзейнічаны ў адкрыцці свята, — расказвае кіраўнік ансамбля Ала Пінчук. — Асноўная ідэярушнік. Гэты атрыбут суправаджае чалавека на кожным этапе жыцця: пры нараджэнні, на вяселлі, ураджай збіралі і снапы вязалі і гэтак далей. Так, разам з калектывамі іншых раёнаў будзем паказваць масавыя тэатралізаваныя фрагменты абрадаў. Мы інсцэніруем провады ў войска. Акрамя таго, вязём сваю канцэртную праграму, а на пляцоўцыКросны роднай Беларусі” будзем выконваць купальскія песні і гульні. Наш калектыў едзе ў Александрыю другі раз. Дарэчы, мы ўдзельнічалі ў першым рэспубліканскім свяцеКупалле”. Шмат гадоў прайшло, але ўспаміны свежыя. Нам давялося запаўняць паўзу на галоўнай сцэне, што было ганарова. Канечне, тады гэта не праходзіла так маштабна. Зараз жа чакаецца даволі насычаная праграма.

    Сваю творчасць прадставяць работнікі раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва член саюза майстроў народнай творчасці Вольга Наўдзюнас, народны майстар-ганчар Дзмітрый Палешчук і мастак-кераміст Кацярына Юркавец.

    Летась Вольга Наўдзюнас прадставіла наш раён у конкурсе нацыянальных строяў, які праводзіўся ўпершыню ў такім фармаце. А ў гэтым годзе жанчына прыгатавала рэканструкцыі рушнікоў. Пра іх і спыталі ў Вольгі Уладзіміраўны:

    Прататыпам работ сталі рушнікі з раённага музея. Першы, набожнік, вышыты крыжыкам. Гэтым рушніком накрывалі абразы. А вось тры іншыя рушнікі ткала на станку. Гэта радзільнахрысцільны, на якім вышывала абрадавыя сімвалы пажадання здароўя, шчасця і іншыя, вясельны, а таксама рушнік з рэгіянальным арнаментам і надпісамАсіповіцкі раён”.

    Паколькі сімвалам свята выбраны менавіта рушнік, то плануецца выбудавацьвуліцу рушнікоў” у выставекірмашыРушнік народнага адзін-ства”.

    — Святкаванне заўсёды добра арганізавана, — гаворыць Дзмітрый Палешчук. — Ёсць на што паглядзець, праграма яркая і насычаная, кожны знойдзе для сябе штосьці цікавае. Паколькі езджу ў Александрыю некалькі гадоў запар, то вельмі прыемна сустракацца з калегамі, дзяліцца вопытам і задумкамі. Зараз вязу выставу традыцыйнай керамікі, дзе будзе прадстаўлена дэкаратыўная  пластыка і рознае кухоннае начынне: гладышы, збаны, талеркі і гэтак далей.

    Для Кацярыны Юркавец адбудзецца трэцяя паездка ў Александрыю, дзе жанчына прадставіць сваю выставу сувенірнай прадукцыі і іншых вырабаў з керамікі. Для яе гэта свята таксама асацыюецца з цікавым і карысным абменам вопыту з майстрамі і, канечне, незабыўнай праграмай на свежым паветры.

    Упершыню ў Александрыю паедуць традыцыйныя лялькі загадчыка філіяла мастацкага кірунку ДШМ № 1 Кацярыны Пацкевіч. На выставе будзе прадстаўлена каля 20 лялек, сярод якіх і зробленыя спецыяльна для свята.

    — Лялька “На цяжарнасць”, — расказвае Кацярына Васільеўна, — наймацнейшы абярэг на ўдалую цяжарнасць. Адносіцца яна да цыклу лялек мацярынства. Гэтых лялек рабілі, каб зачаць доўгачаканае дзіця, лягчэй перанесці цяжарнасць і роды, зберагчы маці і дзіця ад хвароб або сурокаў. Лялька прызначалася для паклікання душы яшчэ не народжанага дзіцяці. Яшчэ адзін сямейны абярэглялькаБлагополучница”рабілася не толькі для прыцягнення сіл працвітання ў сям’ю, але і для яе абароны. Лялька дапамагала з хатнімі справамі. І таксама лялькаУспешница”, якая прыцягвае поспех і дабрабыт у дом.

    На выставе-кірмашы будуць прадстаўлены работы педагогаў філіяла. Тканыя паясы і рушнікі, выкананыя ў аўтарскай тэхніцы, члена саюза майстроў народнай творчасці Аляксандры Рыбак, роспіс па дрэве і вырабы з бяросты Алега Сямёнава.

    Зараз мала хто займаецца народнай творчасцю, якая звязана з дрэвам, — гаворыць Алег Аркадзьевіч. — Таму і работ, выкананых у той ці іншай тэхніцы, сустракаецца ўсё менш і менш. Заўсёды цікава паглядзець на выставы майстроў з іншых раёнаў, абмяняцца вопытам, даведацца, адкуль людзі чэрпаюць натхненне. Акрамя сваіх работ, вязу на выставу інкрустацыю з бяросты Святланы Дубінінай.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичские медики делятся своим мнением о вакцинации против коронавируса

    В районе идет вакцинация против коронавируса, однако многие земляки еще в раздумьях: делать прививку или нет. Своим мнением и личной историей делится заместитель главного врача по медицинской части УЗ "Осиповичская ЦРБ" Надежда Штельман:

    Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

    Што, дзе і па чым купіў — бадай, адна з самых абмяркоўваемых на аўтобусных прыпынках, у калідорах паліклінікі, на дваровых лаўках, нярэдка і рабочых месцах тэма. Людзі дзеляцца інфармацыяй пра акцыі і зніжкі, наракаюць на дарагавізну, аналізуюць работу асобных гандлёвых кропак. А якія з магазінаў карыстаюцца найбольшай павагай асіпаўчан? Аб гэтым пацікавіліся ў іх.

    Осиповчане Олеся и Андрей Кадаевы знают, как предотвратить ЧС

    Андрея Витальевича коллеги ценят за профессионализм, исполнительность, принципиальность и умение грамотно решать поставленные перед ним задачи. Многие обращаются к нему за советом, и он обязательно делится своим опытом с сослуживцами. Олесю Сергеевну описывают как человека коммуникабельного, креативного, открытого для всего нового, активного и создающего позитивный настрой.

    В Осиповичах прошла отчетно-выборная Конференция РО ОО «БРСМ»

    В среду, 21 июля, состоялась VII отчетно-выборная конференция райорганизации ОО "БРСМ", где молодежь подвела итоги за прошедшую пятилетку и поставила задачи на будущее.