14.6 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Яшчэ раз пра Прошчу

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Аб святой прошчанскай крыніцы і гісторыі пабудовы царквы каля яе «раёнка» пісала ўжо не раз. А вось аб паходжанні кола з камянёў, якое знаходзіцца ў лесе непадалёку ад царквы, напэўна, многія не ведаюць. А з’явілася яно пасля таго, як аднойчы Прошчу наведалі турысты з Барысава.

    Было гэта ў 2003 годзе. У час экскурсіі манашка паведала, што жыве тут амаль 15 гадоў і пераканалася ў незвычайнасці гэтага месца. “Аднойчы ў палове першай ночы мяне разбудзіў ангел, я выйшла на двор, — дзялілася жанчына. — Ноч была вельмі зорная. З левага боку ад царквы, за агароджай, да якой падыходзіць лес, з зямлі да самага неба ішлі рознакаляровыя слупы свету. Асабліва многа было белых, а потым раптам з зямлі вырваўся такі шырокі слуп, што асвяціў усё навокал. Прыгажосць была — словамі не перадаць! Як зачараваная, я стаяла і плакала, а потым апусцілася на калені і ўсе малітвачкі перачытала. Гэта відовішча доўжылася амаль дзве гадзіны, а потым паступова знікла”.

    Сярод турыстаў былі і прадстаўнікі Беларускай грамадскай арганізацыі “Гармонія”, якая вывучае вышэйшыя веды сусвету, што грунтуюцца на адкрыццях людзей XXI стагоддзя. Адна з іх, Нэла Іванаўна Лістратава, паведала, што расказ манашкі вельмі зацікавіў прадстаўнікоў арганізацыі і яны вырашылі правесці на тэрыторыі Прошчы даследаванні з дапамогай біялакатара. “Прыбор вывеў нас на невялікую палянку, якая знаходзіцца ў 220 кроках ад алтара, калі рухацца ў паўночна-заходнім напрамку. На палянцы прыбор паказаў магутны выхад з зямлі вібрацыйнай энергіі. Праз пэўны час мы з дапамогай спецыяльных вылічэнняў прыйшлі да высновы, што ў дадзеным месцы знаходзіцца кропка, праз якую праходзіць магутны энергетычны трос, што злучае цэнтр сусвету з ядром Зямлі і з’яўляецца часткай актаэдра. Мы вырашылі азначыць яе кругам з камянёў, а ў сярэдзіне размясціць вось каардынат бакоў свету. Праз некаторы час зноў наведалі Прошчу і здзейснілі задуманае”.

    Але ж круг, згодна з язычніцкай верай, з’яўляецца сімвалам сонца, якое абагаўлялі і якому пакланяліся. Адгалоскі некаторых язычніцкіх вераванняў сярод насельніцтва Беларусі захаваліся да нашага часу.

    Чуткі аб гэтым коле хутка распаўсюдзіліся. Да яго пацягнуліся не толькі асіпаўчане, але і жыхары многіх іншых населеных пунктаў краіны. Адны ішлі сюды з цікавасці, іншыя — каб пазбавіцца ад хвароб.

    Тыя месцы прыроды, якія надзелены надзвычайнымі сіламі, Права-слаўная царква часта прызнае святымі і бярэ іх пад сваю апеку, бо бачыць у іх Божы промысел. Так адбылося і ў дадзеным выпадку. Каб прыдаць афіцыйны статус святасці азначанага месца, настаяцель Прошчанскай царквы айцец Максім па блаславенні вышэйстаячых іерархаў асвяціў яго і ўзвёў у цэнтры круга невялічкую горку з камянёў, якую вянчае шасціканечны крыж, што сімвалізуе Галгофу і пакуты Госпада, які ўзяў на сябе ўсе грахі людзей дзеля ўратавання чалавецтва ад гібелі.

    Станіслаў Лукашэвіч.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....