17.3 C
Осиповичи
Пятница, 23 июля, 2021
Еще

    В лагере «Птичь» прошла военно-патриотическая игра «Граница»

    Популярное

    Канікулы

    “Мяжа” ў Пцічы

    Асіповіцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” правяла для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Пціч” ваенна-патрыятычную гульню “Мяжа”.

    У кожнага з нас ёсць розныя ўспаміны з дзяцінства. І, канечне, заўсёды павышаюць настрой тыя моманты, якія калісьці перажыў з сябрамі. Напэўна і ўражанні ад ваенна-спартыўнай гульні “Мяжа”, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стануць яскравымі ўспамінамі выхаванцаў на доўгі час.

    Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства патрыятычнай накіраванасці сталі ветэраны пагранічнай службы Аляксандр Краўчанка, Валерый Чупахін, Аляксандр Карнееў і Алег Засулька. На ўрачыстым адкрыцці ветэраны расказалі дзецям пра неўміручы подзвіг савецкіх пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія, не шкадуючы жыцця, абаранялі Дзяржаўную мяжу. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прадстаўлялі мужчынам у форме свае каманды. Трэба дадаць, што для гасцей стала прыемнай нечаканасцю, што дзеці падрыхтавалі і выдатна адрэпеціравалі страявыя песні.

    Спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў: работа на кантрольна-следавай паласе, бег на 400 метраў, падцягванне на перакладзіне, пераадоленне паласы перашкод, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі і пісталета, распальванне вогнішча. Спецыяльна для гульні ветэраны зрабілі навучальнае міннае поле. Хлопцы шукалі закладзеныя муляжы мін, спасцігалі школу «Юнага следапыта». Тут жа была разгорнута экспазіцыя калекцыі значкоў.

    Усе ўдзельнікі падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемства з вялікай адказнасцю, дэталёва прадумалі кожны этап. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і салодкія падарункі.

    Ваенна-спартыўнае свята «Мяжа» праходзіла ўпершыню, ініцыятары плануюць арганізаваць гульню падчас другой і трэцяй змен, бо такія квэсты маюць грамадзянска-патрыятычны характар, займаюць важнае месца ў выхаванні падрастаючага пакалення, закладваюць асновы маральна-валявой падрыхтоўкі, развіваюць самастойнасць, спрыяюць сувязі пакаленняў. У падзяку за арганізацыю мерапрыемства выхаванцы лагера падрыхтавалі флэшмоб «За Беларусь», які прадэманстравалі на свежым паветры.

    Першая змена ў лагеры завяршаецца. Яна праходзіла актыўна і яскрава. Амаль кожны дзень быў насычаны цікавымі падзеямі. “Малярны штурм”, конкурс сяброўскіх шаржаў, “Гінес-шоу”, “Міс Пцічанка”, “Містар Пціч”, квн “Справа была ў лагеры”, Дзень казкі — гэта няпоўны спіс мера-прыемстваў, у якіх актыўна па-ўдзельнічалі рабяты.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичские медики делятся своим мнением о вакцинации против коронавируса

    В районе идет вакцинация против коронавируса, однако многие земляки еще в раздумьях: делать прививку или нет. Своим мнением и личной историей делится заместитель главного врача по медицинской части УЗ "Осиповичская ЦРБ" Надежда Штельман:

    Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

    Што, дзе і па чым купіў — бадай, адна з самых абмяркоўваемых на аўтобусных прыпынках, у калідорах паліклінікі, на дваровых лаўках, нярэдка і рабочых месцах тэма. Людзі дзеляцца інфармацыяй пра акцыі і зніжкі, наракаюць на дарагавізну, аналізуюць работу асобных гандлёвых кропак. А якія з магазінаў карыстаюцца найбольшай павагай асіпаўчан? Аб гэтым пацікавіліся ў іх.

    Осиповчане Олеся и Андрей Кадаевы знают, как предотвратить ЧС

    Андрея Витальевича коллеги ценят за профессионализм, исполнительность, принципиальность и умение грамотно решать поставленные перед ним задачи. Многие обращаются к нему за советом, и он обязательно делится своим опытом с сослуживцами. Олесю Сергеевну описывают как человека коммуникабельного, креативного, открытого для всего нового, активного и создающего позитивный настрой.

    В Осиповичах прошла отчетно-выборная Конференция РО ОО «БРСМ»

    В среду, 21 июля, состоялась VII отчетно-выборная конференция райорганизации ОО "БРСМ", где молодежь подвела итоги за прошедшую пятилетку и поставила задачи на будущее.