15 C
Осиповичи
Вторник, 15 июня, 2021
Еще

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Популярное

    Рэтраспектыва

    Пяць такіх розных гадоў

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку

    Перыяд з 2016 па 2020 год праляцеў непрыкметна: вясна-восень, зіма-лета… Аднак калі гартаеш архіўныя нумары газеты, здзіўлена разумееш, што ў жыцці раёна за такі ўвогуле не надта працяглы час адбыліся істотныя змены. А яшчэ было нямала падзей, якія мелі вялікі рэзананс, але хутка патанулі ў вірлівым патоку інфармацыі. Узгадаем?

    2016 год — Пра спорт. І не толькі

    Вясной пачаўся рэгулярны рух маршрутных таксі па лініі Асіповічы-Мінск (“Осиповичский экспресс”: плюсы і мінусы” — “АК” № 56 ад 26.07.2016 г.). Піянерам у справе арганізацыі руху міжгародніх мікрааўтобусаў быў Аўтапарк № 19, аднак прапанаваныя ў сярэдзіне 2000-х перавозкі па маршруце Асіповічы-Магілёў землякоў асабліва не зацікавілі. А вось праз дзесяцігоддзе попыт наспеў.

    Алімпіяда ў Рыа-дэ-Жанэйра не спраўдзіла спадзяванняў асіповіцкіх аматараў спорту. Незадоўга да яе пачатку беспадстаўна дыскваліфікавалі за ўжыванне забароненых фармакалагічных сродкаў аднаго з мацнейшых канаістаў свету Аляксандра Багдановіча, які быў прызначаны капітанам Алімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь (“Горды своим земляком” — “АК” № 53 ад 15.07.2016 г.). Пазней міжнародны спартыўны арбітражны суд дыскваліфікацыю, зразумела, адмяніў.

    У папярэднім кваліфікацыйным забегу саміх спаборніцтваў удзельнічала лёгкаатлетка з Ліпеня Анастасія Пузакова (“Вперед, Анастасия” — “АК” № 59 ад 5.08.2016 г.).

    На ўзбраенне 336 рэактыўнай артбрыгады прынята РСЗА “Паланэз”. Урачыстая перадача пускавых установак і машын забеспячэння, якія ўваходзяць у структуру новай рэактыўнай сістэмы залпавага агню, адбылася на палігоне “Асіповіцкі” (“Полонез”: только мирное звучание” — “АК” № 65 ад 26.08.2016 г.).

    Адчувальны зрух у справах галоўнага асіповіцкага даўгабуда сучаснасці: здача ў эксплуатацыю другога пускавога комплексу новага корпуса раённай бальніцы: гаража, цеплатрасы і харчаблока, які разлічаны на забеспячэнне якаснай дыетычнай ежай 230 чалавек (“Дело движется” — “АК” № 69 ад 9.09.2016 г.).

    І яшчэ пра спартыўныя падзеі. Футбольны клуб “Асіповічы” па выніках чэмпіянату краіны атрымаў пуцёўку ў першую лігу (“ФК “Осиповичи” — в первой лиге” — “АК” № 86 ад 9.11.2016 г.).

    2017 — Усё добра, што мае добры канчатак!

    Смешны сюжэт, але надзвычай актуальны сёння. Адзін з радыёканалаў паведаміў, што “…папулярным месцам у Асіповічах стала скульптурная кампазіцыя печ-паравоз, на якой сядзіць асілак Восіп”. Не звязаная з рэчаіснасцю навіна стала нагодай для грунтоўнага журналісцкага расследавання на тэму адкуль бяруцца інтэрнэт-фэйкі (“Не вер вачам-вушам сваім, ці Прывітанне, Восіп з віртуальнай прасторы!” — “АК” № 12 ад 10.02. 2017 г.).

    Адна з пастаянных тэм, якія ўзгадваліся на працягу года, — працэс банкруцтва СЗАТ “Шклозавод Ялізава” і спробы калектыву прадпрыемства пад кіраўніцтвам антыкрызіснага кіраўніка Мікалая Шаўкунова прайсці цяжкі перыяд у рабочым рэжыме. У іх атрымалася, ды так добра, што завод-банкрут быў занесены на раённую Дошку гонару — за выдатныя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Першы крок на няпростым шляху да эканамічнага здароўя завода — пуск цэха № 4 пасля капрамонту шклаварнай печы (“Цэх запрацаваў” — “АК” № 27 ад 4.04.2017 г.).

    Прыемная навіна да 145-годдзя горада, якое адзначалася ў ліпені: сур’ёзныя зрухі ў развіцці мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага. Сярод новабудоўляў — 9-павярховы дом, узведзены з дапамогай кітайскіх інвестыцый. Жыллё ў ім сацыяльнае: для тых, хто без дапамогі дзяржавы не мае магчымасці пабудаваць кватэру (“Чарняхоўскага”: у дынаміцы” — “АК” № 50 ад 30.06.2017 г.).

    Адбылося свайго роду закрыццё адной з “белых плям” у раённым наваколлі. Група краязнаўцаў знайшла ў лесе каля вёскі Чучча самы буйны на Асіповіччыне валун. Гісторыя нагадвае пошук скарбу: месцазнаходжанне геалагічнага артэфакта было вы-лічана з дапамогай старажытнай карты (“Прыгода на гадзіну” — “АК” № 56 ад 21.07.2017 г.).

    Яшчэ адзін эканамічны “хэпі-энд”. Скандальнае банкруцтва “Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода” прывяло да ўзнікнення ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. У ліпені “нованароджаны” завод яшчэ не працаваў, аднак ужо пачаў павялічваць колькасць персаналу (“Вторая попытка” — “АК” № 57 ад 25.07.2017 г.).

    Перад лясной гаспадаркай краіны паўстала праблема: выбуховападобнае размнажэнне жукоў-караедаў. Найбольшы ўрон у першы год экспансіі насякомых-шкодні-каў панеслі лясы паўднёвай часткі краіны, аднак і нашым дасталося: амаль 1 500 га хваёвых лясоў было знішчана і патрабавала тэрміновай замены (“Жучынае баляванне” — “АК” № 69 ад 5.09.2017 г.).

    Шматдзетная сям’я Вольгі і Сяргея Снігіроў з аграгарадка Ясень атрымала незвычайны падарунак ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі — высокаўдойную карову Белку (“За падтрымку — шчыры дзякуй!” — “АК” № 78 ад 6.10.2017 г.).

    Умацаванне хатняй гаспадаркі — не адзіная прыемная падзея, якая адбылася ў сям’і Снігіроў. Напрыканцы года Вольга была ўзнагароджана ордэнам Маці (“Віншуем!” — “АК” № 96 ад 12.12.2017 г.).

    І, нарэшце, у Татарцы з’явіўся прыродны газ. Атрыманнем гэтым населеным пунктам блакітнага паліва завяршылася праграма газіфікацыі рабочых пасёлкаў краіны (“У Татарцы — прыродны газ!” — “АК” № 97 ад 15.12.2017 г.).

    2018 — Крок за крокам — і год прайшоў

    У жыцці галоўнага прадпрыемства пасёлка Ялізава пачаўся новы этап: маёмасны комплекс, які застаўся ад абанкручанага СЗАТ “Шлозавод Ялізава”, набыў ААТ “Гро-дзенскі шклозавод” (“В новом статусе — в новую жизнь” — “АК” № 30 ад 24.04.2018 г.).

    Новы ўласнік да мясцовых вытворцаў праявіў павагу: прыняў на работу людзей без пагаршэння ўмоў працы і скарачэння заробкаў. Ну і аплаціў маштабнае (чытаем — дарагое) святкаванне 105-годдзя пасялковага шкларобства (“Шклозавод — цяпер філіял” — “АК” № 70 ад 18.09.2018 г.).

    Вайскоўцы дапамагаюць: 188 гвардзейская інжынерная брыгада пабудавала новы мост у вёсцы Крынка. Тэрмін яго эксплуатацыі — 10-20 гадоў, у залежнасці ад інтэнсіўнасці руху цяжкай тэхнікі (“Дакладна ў тэрмін” — “АК” № 80 ад 23.10.2018 г.).

    2019 — Пад знакам вялікага будаўніцтва

    У пачатку года стаў прымаць наведвальнікаў у штатным рэжыме фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Жамчужына”. Удакладненне слушнае, таму што ўстанова некаторы час да афіцыйнага пуску працавала ў тэставым рэжыме (“Не аквапарк. Спорткомплекс!” — “АК” № 6 ад 22.01.2019 г.)

    Адчувальны ўнёсак у вытворчую магутнасць рэгіёна: карпарацыя “ТэхнаНІКОЛЬ” запусціла прадпрыемства па выпуску экструзійнага пенаполістыролу. Гэта трэці завод кампаніі ў Беларусі, і, што істотна для землякоў, ён таксама размешчаны ў Асіповічах (“Третий в стране” — “АК” № 28 ад 17.05.2019 г.).

    Сярод іншых знакавых для горада будпраектаў, якія рэалізаваліся на працягу года, — капітальны рамонт аўтамабільнага пуцеправода на вуліцы Сташкевіча, пераўтварэнне часткі вуліцы Сумчанкі з двухпалоснай у чатырохпалосную, рамонт аварыйнага даху ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы” і завяршэнне капрамонту вуліцы Рабоча-Сялянскай і шэрагу найбольш “дабітых” мясцовых дарог (“Будаўніцтва і яго кошт” — “АК” № 57 ад 23.07.2019 г.).

    Найлепшы навагодні падарунак землякам: у канцы снежня здадзены ў эксплуатацыю новы корпус райбальніцы. Чакаць давялося доўга, аднак мадэрнізацыя галоўнай медустановы краю была скончана ў самы ўдалы момант — напярэдадні пандэміі  COVID-19 (“Мары здзяйсняюцца” — “АК” № 102 ад 31.12.2019 г.).

    2020 — Паміж каранавірусам і вялікім добраўпарадкаваннем

    Масавае далучэнне землякоў да дапамогі медыкам у набыцці рыштунку, якога не хапала напачатку першай хвалі каранавіруснай інфекцыі. Акрамя іншага, асіпаўчане пералічвалі грошы на разліковы рахунак ЦРБ. За першы тыдзень збору атрымалася сума, якой хапіла на набыццё 1 500 пар гумавых пальчатак — аднаго з найбольш дэфіцытных расходнікаў для работы ў “чырвонай зоне” медустаноў (“От медиков — большое спасибо” — “АК” № 31 ад 21.04.2020 г.).

    Дэтэктыў з туямі. Вялікі рэзананс меў крадзеж маладых туй, якія былі высаджаны ў гарадскім парку (“А ведь хотим, чтобы город был зеленый” — “АК” № 34 ад 5.05.2020 г.). Большую частку скрадзеных дрэў удалося хутка вярнуць на месца (“Восемь нашли!” — “АК” № 36 ад 12.05.2020 г.).

    100-годдзе адзначыла Таісія Яраславаўна Каваленка. З юбілеем жанчыну павіншавалі 2 дачкі, 11 унукаў, 10 праўнукаў і 3 прапраўнукі (“З новым пашпартам у новае стагоддзе” — “АК” № 49 ад 26.06.2020 г.).

    Яшчэ адна робатызаваная ферма пачала працаваць у філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Сёння гаспадарка мае іншы статус і іншую назву — камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” (“Адна робатызаваная ферма добра, а дзве — лепей” — “АК” № 61 ад 7.08.2020 г.).

    На працягу года Асіповічы энергічна рыхтаваліся да абласных “Дажынак”, аднак фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі не адбыўся з-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі. Тым не менш назначаная дата фэсту запомнілася адразу трыма важнымі падзеямі: адкрыццём адрамантаванай райпаліклінікі, памяшкання раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і закладкай капсулы на месцы плануемага ўзвядзення шматфункцыянальнага навучальнага цэнтра “Сярэдняя школа, дзіцячы сад, гарадская дзіцячая бібліятэка, спартыўная школа” (“Дзень усё роўна стаў адметным” — “АК” № 90 ад 17.11.2020 г.).

    Жадаеце ведаць болей пра ўсё важнае, што адбываецца на Асіповіччыне? Чытайце “раёнку”!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичская «районка» отметила свое 90-летие

    Круглая дата раённай газеты падвяла чарговую вяху работы, вызначыла мэты на перспектыву

    В Осиповичах прошел районный этап конкурса «Властелин села»

    Семья — самое ценное богатство, которое есть у человека. А что может быть лучше времени, проведенного вместе? Тем более когда нужно показать свою сплоченность

    В Осиповичском районе наезд Audi на лося привел к гибели пассажира автомашины

    11 июня в 23:20 в Осиповичском районе на 117 км автодороги «Минск-Гомель» 33-летний минчанин, управляя Audi, совершил наезд на внезапно выбежавшего на проезжую часть лося.

    Пьяный водитель в Осиповичах перевозил 12-летнего сына

    В Осиповичах пьяный водитель перевозил 12-летнего сына. Автомобиль Seat Cordoba привлек внимание наряда ГАИ на улице Сташкевича.

    1 июня Детский правовой сайт запускает конкурс видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право “

    Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (НЦПИ) предлагает творчески и с пользой провести летние каникулы и приглашает юных граждан страны к участию в конкурсе видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право“.