12 C
Осиповичи
Воскресенье, 13 июня, 2021
Еще

    История образования в Дараганово

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Юбілей

    Гісторыя адукацыі ў Дараганаўскім краі

    (Працяг. Пачатак у № 39).

    Канец 20-х — 30-я гады

    Архіўных звестак пра гэты перыяд амаль няма, таму гісторыю адукацыі таго часу можна аднавіць толькі па ўспамінах мясцовых жыхароў і матэрыялах раённых газет.

    “Непісьменнасць — спадчына царызму — павінна быць ліквідавана” — такім дэвізам кіраваліся.

    У трыццатыя гады ў Луцэ была адкрыта пачатковая школа. Дзяцей у вёсцы і на хутарах было шмат, што рабіла неабходным заняткі праводзіць у дзве змены. Першымі настаўнікамі ў Лукаўской пачатковай школе былі Гапановіч, Сухадольскі, Кухта, Салановіч, Атрушэўскі. Гэтыя ж настаўнікі вялі заняткі з насельніцтвам па ліквідацыі непісьменнасці.

    Сялецкую школу пабудаваў Сідар Стоцкі. Асобнага будынка школы яшчэ не было, займа-ліся ў простай сялянскай хаце. Сідар Кузьміч лічыўся вельмі адукаваным чалавекам. Аднасяльчане паважалі яго. У класах заўсёды была дысцыпліна, вучні адрозніваліся добрымі ведамі.

    Для большасці сялянскіх дзяцей вучоба на ўзроўні пачатковай школы сканчалася. Умовы жыцця не дазвалялі вучыцца далей, бо трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Школы-сямігодкі на той час былі толькі ў Дараганаве, Сіманавічах, Новых Дарогах.

    Старадарожская раённая газета “За калектывізацыю” давала кароткія паведамленні па раёне:

    “У снежні 1935 года ў клубе калгаса імя Тэльмана Дражненскага сельсавета сіламі Дараганаўскай няпоўнай сярэдняй школы быў дадзены спектакль. У бліжэйшыя дні будзе пастаўлена п’еса “Платон Крэчат”. “Піянерскі клуб адчыняецца 1 лютага гэтага года ў мястэчку Дараганава. Для клуба закуплены радыёпрыёмнік, патэфон, шашкі, даміно і шмат мастацкай літаратуры”. “Крынкаўскі дзіцячы санаторый пачне працаваць у першых чыслах лютага гэтага года”. “Дараганаўская няпоўная сярэдняя школа набыла патэфон. К дню Першага мая ў Дараганаўскай НСШ праведзена радыё. Вучні ў час перапынкаў слухаюць радыёперадачы”.

    Але сустракаюцца і такія паведамленні: “Навучальны год Лукаўская школа сустракае непадрыхтаванай. Загадчык т. Кухта праяўляе выключную бяздзейнасць. Дараганаўскі сельскі савет стаіць убаку ад падрыхтоўкі да новага навучальнага года школ сельсавета”. “Радуціцкі лікпункт наведваюць 4-10 чалавек замест 50 па спісу. Настаўнік Трахімовіч спіць і бяздзейнічае, на заняткі з’яўляецца рэдка”. “Не працуе лікпункт у калгасе імя VІІ з’езда Саветаў Дараганаўскага сельсавета. Праўленне калгаса закупіла падручнікі, алоўкі, сшыткі і іншае, але настаўніца Цвяткова, прымацаваная да лікпункта, сістэматычна зрывае заняткі”. “У Крынкаўскім сельсавеце не арганізавана работа школ па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці. Ні адна школа не працуе. Старшыня сельсавета тав. Бахановіч і адказны за навучанне Нічапаловіч працягваюць бяздзейнічаць”.

    За гады дзвюх Сталінскіх пяцігодак у мястэчку Дараганава была адкрыта Дараганаўская сярэдняя школа, дзе вучацца дзеці сялян Дараганаўскага, Крынкаўскага і другіх сельскіх Саветаў.

    “Дараганаўская СШ — самая буйная школа Старадарожскага раёна. Лік вучняў з кожным годам усё расце. У мінулым навучальным годзе было 687 вучняў, а ў гэтым — 756. З I па IV класы — 313 чалавек, V-VII класы — 335, VIII-Х класы — 108. Значна ў гэтым годзе павялічыўся лік класаў: V кл. — 4, VІ — 3, VІІ — 3, VІІІ — 2, ІХ — 1, Х — 1”.

    “Камсамольская арганізацыя Дараганаўскай сярэдняй школы праводзіць вялікую работу, каб вучні атрымлівалі надзейныя веды і добрыя адзнакі за паводзіны, выхоўвае школьнікаў у камуністычным духу. Яна налічвае ў сваіх радах 61 чалавека. У гэтым навучальным годзе ў камсамол прынята 20 лепшых вучняў. Камсамольцы прымаюць актыўны ўдзел у грамадскай рабоце”.

    У Дараганаве было тры школы: адна побач з памешчыцкай сядзібай, другая — ля чыгункі, яшчэ адна — ля Смалярні. Настаўнікамі да вайны працавалі Крукоўскія, Алена Макараўна Дзюба, матэматыкам — Езавіт, гісторыкам — Пётр Пятровіч Кляўко, нямецкую мову выкладала Любоў Яфімаўна Голуб.

    У 1924 годзе ў былой летняй дачы памешчыцы Дараган адкрыўся дзіцячы дом, куды былі адпраўлены беспрытульныя дзеці, дзеці-сіроты, а пасля і дзеці рэпрэсіраваных грамадзян, якіх расстралялі або саслалі ў Сібір.

    Быт дзіцячага дома паступова наладжваўся. Дзеці былі апранутыя, абутыя, накормленыя. А к саракавым гадам рабятам жылося яшчэ лепш. Як успамінае даваенны выхаванец Віктар Цэхановіч: “Мы жылі быццам у казцы”.

    Але грымнула вайна. Дырэктара дзіцячага дома Кудзелю І.Г. прызвалі на фронт. Дзяцей эвакуіраваць не паспелі. Але з імі засталіся мясцовыя работнікі дзетдома Ігнацій Львовіч Наумюк, які ўзначаліў дзіцячы дом, Юзэфа Нікадзімаўна Вакалюк — кастэлянка, паварыха цёця Саша (Аляксандра Львоўна Таракоўская), Вольга Максімаўна Сталіневіч — прыбіральшчыца, начная нянечка Матрона Іванаўна Паходава. Старэйшыя выхаванцы ўзялі апекаванне над малодшымі. Харчы ў запасе яшчэ былі. Так што, нягледзячы на акупацыю, жыццё дзіцячага дома працягвалася. У дзетдоме да гэтага часу была добра арганізаваная, знітаваная камсамольская ячэйка на чале з Іванам Кіслым. Камсамольцы не сядзелі склаўшы рукі. Яны пачалі дапамагаць байцам-акружэнцам: падкормлівалі іх, хавалі ў сябе ў доме. А аднойчы дапамаглі адбіць статак кароў, якіх фашысты адабралі ў насельніцтва. Усё гэта па даносе стала ў хуткім часе вядома акупацыйным уладам. Наляцелі фашысты. Усіх выхаванцаў выгналі на вуліцу і выстраілі каля дома. Калі заўважалі, што нехта застаўся ў доме, стралялі па вокнах з аўтаматаў. Потым схапілі Івана Кіслага, Грышу Міхадзюка і Ігнація Львовіча Наумюка і павялі ў камендатуру, якая знаходзілася ў будынку Дараганаўскай сярэдняй школы. Пасадзілі іх у паддашкавым памяшканні, дзе трымалі ўсіх зняволеных, жорстка катавалі. Так, Івану Кісламу вывернулі рукі. Потым усіх расстралялі ў лесе непадалёк ад дзіцячага дома, там і цяпер знаходзіцца іх магіла.

    Усіх астатніх выхаванцаў пагналі ў Крынку, дзе да вайны ў маёнтку былога памешчыка Дарагана быў дзіцячы санаторый. Туды сагналі дзяцей і з іншых дзіцячых дамоў — каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак усіх узростаў. Жылося дзецям вельмі дрэнна. Было і галодна, і халодна. Некаторыя не вытрымлівалі і імкнуліся збегчы куды вочы глядзяць, асабліва старэйшыя. Дзяўчынкі наймаліся ў навакольных вёсках у нянькі ці працавалі за кавалак хлеба. Потым старэйшых і мацнейшых сталі адбіраць для адпраўкі ў Германію…

    Мікалай ТАМАШОЎ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку

    История образования в Дараганово

    Архіўных звестак пра гэты перыяд амаль няма, таму гісторыю адукацыі таго часу можна аднавіць толькі па ўспамінах мясцовых жыхароў і матэрыялах раённых газет.