17.3 C
Осиповичи
Пятница, 23 июля, 2021
Еще

    Интервью с главврачом осиповичской ЦРБ

    Популярное

    Ёсць нагода

    Гаворка па шчырасці

    Што хвалюе, што радуе і на чым трымаецца асіповіцкая медыцына сёння — даведаліся ў размове з галоўным урачом Асіповіцкай ЦРБ Паўлам Шацілам.

    — Ці спраўдзіліся разлікі па ўтаймаванні трэцяй хвалі каранавіруса?

    — Пік захворвання адзначаўся ў кастрычніку-лістападзе мінулага года, потым сітуацыя стабілізавалася. Так што чарговая хваля нас сур’ёзна не закранула. Сёння для стацыянарнага лячэння дастаткова трыццаць пяць ложкаў у “чырвонай зоне” і шэсць месцаў у рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы.

    Імунітэт да гэтага віруса зараз мае не болей 17 працэнтаў жыхароў Асіповіччыны, таму трэба пераканаць як можна болей землякоў у неабходнасці зрабіць прышчэпкі ад небяспечнай інфекцыі. Меркаванні ў людзей адносна вакцынацыі даволі палярныя, значная частка насельніцтва адносіцца да яе насцярожана з-за недастатковай вывучанасці прапаноўваемых прэпаратаў. Маўляў, невядома, ці не выявяцца нейкія непажаданыя наступствы ад ужывання тэрмінова распрацаваных вакцын праз некаторы час, — умоўна кажучы, праз дзесяцігоддзе.

    Агрумент здаецца пераканаўчым, але паспрабуем параз-важаць. Антыкавідныя вакцыны з’явіліся некалькі месяцаў таму, статыстыкі доўгатэрміновага прымянення ў іх няма. Толькі тут мае сэнс супаставіць рызыкі. Калі за-хварэеш кавідам, вірус абавязкова ўдарыць па самых слабых сістэмах арганізма. Вельмі часта разбуральны вынік атрымліваецца настолькі сур’ёзным, што лячэнне ўскоснага ўздзеяння інфекцыі даводзіцца весці звышмоцнымі прэпаратамі з вялізным “шлейфам” сур’ёзных пабочных эфектаў. Дык што выклікае большую занепакоенасць: верагодная і, хутчэй за ўсё, мінімальная пагроза ў будучым ці гарантавана вялікая шкода зараз? З пункту гледжання здаровага сэнсу — пытанне рытарычнае.

    — Медыя і медыцына — сябры ці наадварот?

    — На жаль, тут усё неадна-значна. Сёння меркаванні грамадства па самых розных тэмах у значнай ступені фарміруе інтэрнэт, а там хапае фэйкавых навін ды хайпу, ці калі проста казаць, — хлусні і маніпуліравання фактамі. Людзі ахвотна вераць неправеранай, але кідка пададзенай інфармацыі і пачынаюць лічыць сябе больш кампетэнтнымі ў лячэннні і арганізацыі аховы здароўя, чым дыпламаваныя спецыялісты. Ад медыцыны ўсё часцей жадаюць хуткага і поўнага ўзнаўлення здароўя пры запушчаных захворваннях, вось толькі цудаў у рэальным жыцці не бывае.

    Аднак не ўсе гатовы адмаўляцца ад завышаных чаканняў. Як вынік — парушэнне прапісаных метадаў лячэння і рэабілітацыі, скаргі, якія высылаюць у вышэйстаячыя інстанцыі ці выкладваюць у той жа інтэрнэт.

    Канечне, недахопы ў рабоце медустаноў і асобных работнікаў існуюць, і для іх своечасовага выяўлення праводзяцца апытанні пацыентаў. Зараз думаем, як зрабіць такія маніторынгі грамадскага меркавання сістэматычнымі і забяспечыць адкрыты доступ да іх вынікаў. Галоўная складанасць увогуле чыста тэхнічная — гэта павінен хтосьці рабіць, а медыкі сёння і без таго перагружаны абавязкамі.

    Праблема тут вось у чым. Кадравыя рэсурсы застаюцца нязменнымі, а колькасць задач, якія даводзіцца вырашаць, расце. Прычын таму некалькі, але галоўныя — павелічэнне долі лю-дзей сталага ўзросту і з’яўленне новых захворванняў, няхай і не такіх “прывабных” для медыя, як COVID-19. Так што персанал медустаноў у сярэднім працуе ўдвая больш інтэнсіўна, чым тое прадугледжана нарматыўнымі дакументамі.

    Новая матэрыяльная база райбальніцы і паліклінікі, поўная ўкамплектаванасць урачамі, увя-дзенне адпавядаючых патрэбам часу метадаў абслугоўвання вясковага насельніцтва многія складанасці спрашчаюць. Аднак у звяне сярэдняга медперсаналу — гэта медсёстры і фельчары — адчуваецца кадравы голад. Гэта, на жаль, таксама ўплыў медыяпрасторы: папулярныя серыялы калямедыцынскага зместу і спажывецкія адносіны з боку значнай часткі пацыентаў падрываюць прэстыж прафесій, уклад якіх у ахову здароўя нельга перабольшыць.

    — Ахова здароўя — складаная сістэма. Якія яе элементы — на прыкладзе асіповіцкіх медустаноў — можна назваць ключавымі?

    — Тэрапеўтычная служба паліклінікі. Тут заўсёды было ня-проста, а падчас каранавіруснай эпідэміі ўвогуле людзі працуюць на знос. Акрамя выканання стандартных абавязкаў, трэба выдаткоўваць шмат сіл і часу на прафілактычную работу, нагляд за хворымі, якія знаходзяцца ў дамашняй самаізаляцыі.

    Аддзяленне анэстэзіялогіі і рэанімацыі райбальніцы. Гэта — апошняя лінія абароны ў барацьбе за жыццё чалавека. Стан пацыента можа змяніцца ў любую секунду, і правільна рэагаваць на перамены трэба імгненна.

    Хуткая дапамога. Выязныя брыгады, без перабольшвання, рызыкуюць жыццём і здароўем. Кожная паездка з уключанымі “маячкамі” і сірэнай — заўсёды рызыка ДТЗ з-за недысцыплінаванасці іншых вадзіцеляў. На вы-кліках таксама ўсякае бывае, у тым ліку неадэкватныя паводзіны чалавека, якому неабходна дапамагчы

    Інфекцыйнае аддзяленне райбальніцы. У перыяд цяжкай эпідэмічнай абстаноўкі яно было першым перапрафіліравана ў “чырвоную зону”, і персаналу ў вельмі сціслыя тэрміны давялося перавучвацца для работы не па профілі.

    Малодшы медперсанал. Сур’ёзная праблема лячэння цяжкіх пацыентаў — так званыя суперінфекцыі, атака небяспечных бактэрый на аслаблены асноўным захворваннем арганізм. Каб зменшыць верагоднасць такога развіцця падзей, трэба ў памяшканнях медустаноў падтрымліваць чысціню, блізкую да стэрыльнасці. Гэта вельмі цяжкая і адказная работа.

    Не абысціся ў гэтым пераліку і без канкрэтных імён.

    Загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы Вікторыя Сяргеева. Яна нясе адказнасць за ўсіх пацыентаў стацыянара, з-з таго, што практычна ў кожнага ёсць спадарожныя тэрапеўтычныя паталогіі. Ад іх пазбавіцца бывае больш складана, чым ад асноўнай прычыны шпіталізацыі.

    Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці Надзея Штэльман арганізоўвае забеспячэнне медустановы лекавымі сродкамі і асабіста адказвае за кожнага цяжкага пацыента.

    І, нарэшце, група па вакцына-прафілактыцы, у якую ўваходзяць урач-фтызіятр Андрэй Кутавы ды загадчыца Градзянскай амбулаторыі Юліяна Кавалёва. Іх галоўны сённяшні абавязак — забяспечыць жыхарам горада і раёна доступ да супрацькавідных вакцын. Як узгадвалася раней, цяпер гэта адна з самых важных задач сучаснай медыцыны. Не толькі раённай, зразумела.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичские медики делятся своим мнением о вакцинации против коронавируса

    В районе идет вакцинация против коронавируса, однако многие земляки еще в раздумьях: делать прививку или нет. Своим мнением и личной историей делится заместитель главного врача по медицинской части УЗ "Осиповичская ЦРБ" Надежда Штельман:

    Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

    Што, дзе і па чым купіў — бадай, адна з самых абмяркоўваемых на аўтобусных прыпынках, у калідорах паліклінікі, на дваровых лаўках, нярэдка і рабочых месцах тэма. Людзі дзеляцца інфармацыяй пра акцыі і зніжкі, наракаюць на дарагавізну, аналізуюць работу асобных гандлёвых кропак. А якія з магазінаў карыстаюцца найбольшай павагай асіпаўчан? Аб гэтым пацікавіліся ў іх.

    Осиповчане Олеся и Андрей Кадаевы знают, как предотвратить ЧС

    Андрея Витальевича коллеги ценят за профессионализм, исполнительность, принципиальность и умение грамотно решать поставленные перед ним задачи. Многие обращаются к нему за советом, и он обязательно делится своим опытом с сослуживцами. Олесю Сергеевну описывают как человека коммуникабельного, креативного, открытого для всего нового, активного и создающего позитивный настрой.

    В Осиповичах прошла отчетно-выборная Конференция РО ОО «БРСМ»

    В среду, 21 июля, состоялась VII отчетно-выборная конференция райорганизации ОО "БРСМ", где молодежь подвела итоги за прошедшую пятилетку и поставила задачи на будущее.