14.6 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Дзяцінства — гэта свет і радасць

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    1 чэрвеня галасы хлопчыкаў і дзяўчынак гучаць асабліва звонка і весела: менавіта ў гэты дзень у краіне святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, ладзіцца шмат мерапрыемстваў, якія ствараюць пазітыўны настрой і выклікаюць масу станоўчых эмоцый

    Іна Заскевіч.

    i.zaskevich@gzt-akray.by

    Алена НАДЗЕЯВЕЦ.

    e.nadeevec@gzt-akray.by

    У аўторак ва ўтульным дворыку аддзела па адукацыі райвыканкама сабраліся рабяты з усяго горада на інклюзіўнае мерапрыемства “Павінны смяяцца дзеці”, якое праводзілі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця, а таксама цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Накіравана яно на стварэнне агульнай творчай прасторы для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх аднагодкаў.

    Педагогі ЦТДіМ, падводзячы вынікі вучэбнага года, віншавалі выхаванцаў, конкурснае жыццё якіх было насычаным, якія прымалі актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах. Уручалі дыпломы і падзячныя лісты. А рабяты ў чарговы раз дэманстравалі свае творчыя ўменні, набытыя ў ходзе заняткаў у студыях, гуртках і аб’яднаннях. Таму нават людзі сталага веку спынялі-ся паслухаць, як хораша спяваюць нашы дзеці, паапладзіраваць юным танцорам, якія грацыёзна кружылі пад музыку, выконвалі сучасныя рытмічныя рухі, артыстам, што дэкламавалі вершы, разыгрывалі невялікія сцэнкі.

    А ў цяньку каля фантана размясціліся выставы работ гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога цыкла, дзе ладзіліся майстар-класы па розных відах дзейнасці. На працягу некалькіх гадзін не адыходзілі маленькія наведвальнікі ад педагога дадатковай адукацыі Леаніда Астрэйкі, разам з якім вылепілі, відаць, не адзін дзясятак розных казачных персанажаў.

    Не меншы інтарэс выклікала турыстычная пляцоўка. Рабяты з дапамогай паралельных вяровак перабіраліся з аднаго дрэва на другое, уяўляючы сябе членамі экспедыцыі. А на суседняй пляцоўцы можна было з дапамогай выратавальнікаў пазнаёміцца з устройствам пажарнай машыны і атрымаць інфармацыю па правілах бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

    На свяце прысутнічалі прадстаўнікі ваеннай часці, якія з’яўляюцца даўнімі сябрамі ЦКРНіР, аказваюць пасільную дапамогу ўстанове, падтрымліваюць маральна і матэрыяльна.

    Выхаванцы карэкцыйнага цэнтра не толькі актыўна апладзіравалі і нават падтанцоўвалі маленькім артыстам, але і атрымалі памяткі ад інспектара ДАІ РАУС. Свята было карысным і для вучняў агульнаадукацыйных школ, бо падобнае ўзаемадзеянне вучыць талерантнасці, эмпатыі, дапамагае правільна размяркоўваць каштоўнасныя арыенціры.

    У той жа дзень вучні спецшколы-інтэрната шукалі выйсце з праблемнай сітуацыі, калі хітрая чараўніца наслала на жыхароў казачнай краіны дождж, які змыў усе фарбы лета. У час інтэрактыўнай гульні рабяты прыйшлі да высновы, што вярнуць іх можна толькі аб’яднаўшы сілы дзяцей усяго свету. У выніку дабро перамагло. Фарбы вярнуліся, а з імі — радасць, вяселле і цікавыя сюрпрызы. Іх падрыхтавалі для дзяцей госці — прадстаўнікі пракуратуры на чале з намеснікам Генеральнага пракурора краіны Сяргеем Хмаруком і Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў разам з начальнікам Аляксандрам Шэпелевым. Дарэчы, найбольшае ўражанне на дзяцей аказала дэманстрацыя ўменняў службовых сабак, якія дапамагаюць ахоўваць грамадскі парадак і змагацца са злачыннасцю.

    Не абышлося, безумоўна, без гульняў, вяселля, смеху, падарункаў: на тое яно і свята.

    Таксама поўны аншлаг быў і ў РЦК. І нядзіўна, бо мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і цікавым. У 17.00 пачалася пазнавальна-гульнявая праграма «Не пакідайце дзяцей адных» у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечнае лета». У распараджэнні дзяцей была пажарная тэхніка, і юныя асіпаўчане маглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Конкурс малюнкаў на асфальце, віктарыны, аквагрым, поп-корн, кіслародны кактэйль — усё гэта было на адкрытай пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры. Узнагароджаны пераможцы раённых конкурсаў РАНС, а відовішчныя паказальныя вы- ступленні з вадой выклікалі буру эмоцый не толькі ў дзяцей, але і ў бацькоў.

    Пасля ўсе перамясціліся ў глядзельную залу, дзе прайшоў справаздачны канцэрт творчых калектываў РЦК «Дзяцінства — гэта ты і я». Каб замацаваць веды па пажарнай бяспецы, супрацоўнікі РАНС правялі гульнявую праграму.

    Феерычным завяршэннем свята стала лазернае шоу ад праекта «Новы погляд». Са шчаслівымі тварамі дзеці адправіліся дадому — свята яны будуць успамінаць доўга.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....