10.4 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    22 июня в Осиповичах прошли митинг-реквием и перезахоронение 25 красноармейцев

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Памяць

    Мірнае неба дорага каштуе

    “Помню, как сейчас, наш десятый класс закружила вьюга фронтовая” — гэтыя словы з песні ўзгадаліся ў час мітынгу-рэквіема, які прайшоў на Алеі Герояў 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Пачалося мерапрыемства ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй “Трывожнае світанне”. Фрагмент, падрыхтаваны ўдзельнікамі ваенна-патрыятычнага клуба “Штык”, работнікамі ўстаноў культуры і ваеннаслужачымі, перанёс усіх у далёкую раніцу 22 чэрвеня 1941 года, калі выпускнікі ўстаноў адукацыі адзначалі вечар развітання са школай, а аказалася — і з дзяцінст-вам, і шчаслівым жыццём. Іх шлях у самастойнае жыццё пачаўся з жорсткага выпрабавання.

    Людзі старэйшага веку са слязамі на вачах назіралі за тым, як моладзь атрымала страшную вестку пра вераломнае напа-дзенне нямецка-фашысцкіх захопнікаў на нашу краіну. І імгненне таму шчаслівыя твары ператвараюцца ў засяроджаныя. Хлопцы ідуць у ваенкамат, атрымліваюць зброю і адпраўляюцца ў войска, многія дзяўчаты таксама дабрахвотна накіроўваюцца на фронт, каб стаць санітаркамі і сувязісткамі…

    Кожны глядзеў і думаў пра сваё. Хоць мала хто з удзельнікаў мітынгу быў відавочцам вайны, Вялікая Айчынная бязлітасна прайшлася вострай касой па сем’ях нашых продкаў, знішчыўшы многіх з іх, пакалечыўшы і абяздоліўшы яшчэ большую колькасць.

    “Жыхары Асіповіччыны даведаліся аб пачатку вайны ў поў-дзень яе першага дня з паведамлення па радыё, — расказаў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі. — І ўжо ў ноч з 22 на 23 чысло па Асіповіцкім вузле былі нанесены першыя ўдары. Фашысцкія акупанты ўладарылі ў нашым горадзе 1 093 дні. Імі было знішчана больш за паўсотні населеных пунктаў, расстраляна, спалена і закатавана звыш 11 тысяч чалавек, 8 тысяч адпраўлена на катаржныя работы. Берагчы і захоўваць памяць пра загінуўшых землякоў — наш свяшчэнны абавязак. І гэта памяць нас аб’ядноўвае”.

    У 1941 годзе ворагу не ўдалося застаць знянацку пагранічнікаў. У сілу спецыфікі іх службы яны аказаліся гатовымі да бою. На гэта звярнуў увагу старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” Аляксандр Краўчанка. Заставы, якія налічвалі некалькі дзясяткаў чалавек, змагаліся надзвычай упарта і прафесійна. Ні адна не адступіла і не здалася. Гітлераўскі план на прарыў савецкіх межаў адвёў ад 30 хвілін да гадзіны, а ў выніку пагранічныя заставы трымаліся ад некалькіх гадзін да двух месяцаў. Яны біліся ў поўным акружэнні, без сувязі, сапраўды гераічна.

    Выступленні, хвіліна маўчання і нават песні, што ліліся ў гэты дзень, былі прасякнуты пачуццём гонару за гераічнае пакаленне, перамешаным з жалем і сумам.

    * * *

    У гэты ж дзень на перасячэнні вуліц Гармашава і Рабоча-Сялянскай адбылося перазахаванне астанкаў байцоў 32 кавалерыйскай дывізіі, знойдзеных вясной у ходзе правядзення пошукавых работ. Воінаў, якія загінулі каля вёскі Караны ў жніўні 1941 года ў час рэйда кавалерыйскай групы па тылавых раёнах нямецкіх войскаў, члены пошукавага атрада не маглі знайсці доўгі час. І вось выявілі адразу цэлую групу — 26 байцоў. Ідэнтыфіцыраваць удалося толькі аднаго. Забягаючы наперад, адзначу, што яго астанкі ў суботу перададуць для перазахавання ва Украіну, дзе пражываюць родныя адважнага абаронцы краіны. Астатнія ж 25 чырвонаармейцаў засталіся невядомымі. Вось іх астанкі і перанеслі з лесу, дзе яны былі так-сяк прыкапаныя, у брацкую магілу на мемарыяльным комплексе, дзе пахаваны не адзін дзясятак такіх жа мужных воінаў.

    Абаронцаў краіны пахавалі па-хрысціянскі, а таксама з ваеннымі ўшанаваннямі. У цырымоніі прынялі ўдзел ваеннаслужачыя часцей Асіповіцкага гарнізона, прадстаўнікі РАУС, райвыканкама, працоўных калектываў, духавенства, грамадскасць. Сімвалічна, што прайшло гэта мерапрыемства ў дзень 80-годдзя пачатку вайны. Амаль 8 дзясяткаў гадоў са жніўня сорак першага праляжалі ў лясным масіве і гэтыя чырвонаармейцы. Колькі іх яшчэ, невядомых савецкіх байцоў, якія знайшлі спачын там, дзе трымалі свой апошні бой? Абараняючы давераны рубеж да канца, як і належыць ваенным.

    У жалобе жыхары Асіповіччыны ў гэты дзень усклалі вянкі і кветкі да помнікаў і брацкіх магіл салдат Вялікай Айчыннай. Вядомых і невядомых — галоўнае, не забытых.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?