19.9 C
Осиповичи
Понедельник, 14 июня, 2021
Еще

    В Осиповичах состоялась учеба органов территориального общественного самоуправления

    Популярное

    Саветы за работай

    Наводзім парадак, але і пра бяспеку не забываемся

    Днямі адбылася чарговая вучоба прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якую правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў.

    На сустрэчы быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў. Урач-эпідэміёлаг райЦГЭ Тэрэза Гулік пазнаёміла прысутных з прафілактычнай работай па каронавіруснай інфекцыі COVID-19 і растлумачыла эфектыўнасць вакцынацыі для барацьбы з ёю, а таксама заклікала грамадскіх актывістаў праводзіць тлумачальную работу сярод насельніцтва, бо для таго, каб спыніць пандэмію, кожны павінен усвядоміць неабходнасць асабістага пры-трымлівання папераджальных мер.

    Пра стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі Асіповіччыны расказаў начальнік РАНС Ігар Логвін. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што вясной у час уборак прыдамавых тэрыторый некаторыя нядбайныя гаспадары спальваюць смецце, траву, прычыняючы ўрон прыродзе, а ў шэрагу выпадкаў і сабе асабіста, бо такія кастры нярэдка вядуць да трагедыі. Прывёў прыклады няшчасных выпадкаў, якія адбыліся зусім нядаўна на тэрыторыі краіны. А заадно нагадаў, што меры адказнасці за падобныя правапарушэнні самыя жорсткія: штраф да 30 базавых велічынь.

    Каб дапамагаць жыхарам раёна пераадольваць гіпадынамію, неабходна ствараць умовы для актыўнага адпачынку, адзначалася на сустрэчы. Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Арцём Гулькоў пазнаёміў удзельнікаў з відамі паслуг, якія аказваюць фізкультурна-аздараўленчыя комплексы “Алімпія” і “Жамчужына”, аздараўленча-спартыўны “Мускул” і база адпачынку “Алімпія”. Напрыклад, у “Жамчужыне” наведвальнікі могуць скарыстацца не толькі паслугамі басейна і аквазоны, але і трэнажорнай залы, саўны сухой пары, залаў аэробікі, більярду, настольнага тэнісу. Дарэчы, для заняткаў ёсць магчымасць падабраць зручны час.

    Красавік, як заўсёды, месяц добраўпарадкавання. Пасля сходу снегу навідавоку аказваецца смецце, пабляклае леташняе лісце, розны бруд, што зімой быў прыкрыты снегам. У чаканні росквіту прыроды людзі прыбіраюць навокал, даючы вясне магчымасць прадстаць ва ўсёй сваёй красе. А задача органаў мясцовага самакіравання — арганізаваць суботнікі, нагадаць людзям аб неабходнасці своечасова прыбраць каля ўласнай сядзібы, а заадно і рубяжы адказнасці акрэсліць. Так, жыхарам прыватнага сектара для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану адводзіцца тэрыторыя ад мяжы іх зямельных участкаў да тратуара, калі яго няма — да праезнай часткі вуліцы, а з астатніх бакоў зямельнага ўчастка — 10 м або палова адлегласці разрыва да суседняга зямельнага ўчастка, але не менш за 10 м. Для зямельных участкаў, на якіх знаходзяцца гаражы або гаспадарчыя пабудовы, — не менш за 5 м па перыметры.

    Прадстаўнікі грамадскасці атрымалі шмат карыснай інфармацыі, якой пасля праведзенай сустрэчы падзеляцца з жыхарамі населеных пунктаў, бо, як слушна гаворыць прыказка, папярэджаны — значыць узброены.

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку