3.3 C
Осиповичи
Вторник, 4 октября, 2022
Еще

    Рассказываем о работе добровольной дружины ОГПТК

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Правапарадак

    У патрулі — дружыннікі з каледжа

    У складзе добраахвотнай дружыны Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа 8 юнакоў

    Соф’я САВАЙТАН.

    s.savaytan@gzt-akray.by

    Людзі сталага ўзросту добра памятаюць часы, калі па вечарах на вуліцы выходзілі добраахвотныя народныя дружыны, якія аказвалі дапамогу праваахоўным органам у захаванні грамадскага парадку. Калі грамадзяне бачылі побач моцных хлопцаў з чырвонымі павязкамі на рукавах, то адчувалі сябе больш упэўненымі ва ўласнай бяспецы. Потым надышоў перыяд, калі гэтыя грамадскія фарміраванні былі незаслужана забыты, аднак пазней стала ясна, што спісваць іх у архіў рана. І ў 2003 годзе ў краіне быў прыняты закон «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку», які замацаваў прававыя асновы стварэння дружын і статус саміх дружыннікаў. Цяпер добраахвотная дружына — аб’яднанне людзей, якія прымаюць удзел у рэйдах сумесна з супрацоўнікамі міліцыі. У асноўным дружыннікі аказваюць дапамогу ў выяўленні і спыненні правапарушэнняў, затрыманні і дастаўцы ў дзяжурную часць асоб, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні.

    Як паведаміў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічный рабоце і кадравым забеспяченні Андрэй Бабіч, у раёне зараз 16 добраахвотных фарміраванняў, іх функцыянаванне — эфектыўная прафілактычная мера, а таксама праверка на трываласць рабят, многія з якіх потым прыходзяць служыць у міліцыю.

    Выдатна сябе зарэкамендавала маладзёжная дружына каледжа, пра дзейнасць якой распавяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Таццяна Сцёпіна:

    — Добраахвотная дружына АДПТК заснавана ў 2011 годзе. У яе ўваходзяць навучэнцы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя выконваць задачы па падтрыманні правапарадку. У вольны ад вучобы час яны ў цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі ўдзельнічаюць у патруляванні, забеспячэнні бяспекі падчас масавых мерапрыемстваў і гэтак далей. У абавязкі членаў дружыны ўваходзіць, у першую чаргу, рознабаковае садзейнічанне праваахоўным органам. Немалаважная і праца па прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, прававым выхаванні аднагодкаў. Байцы атрада аказваюць вялікую дапамогу ў забеспячэнні грамадскага парадку ў каледжы і яго інтэрнаце пры правядзенні розных масавых фэстаў. Члены атрада прымалі і прымаюць актыўны ўдзел не толькі ў акцыях, урачыстасцях, сходах каледжа, але і ў раённых і гарадскіх мерапрыемствах. Актывісты атрада неаднаразова ўзнагароджваліся падзякамі і граматамі райаддзела міліцыі і БРСМ.

    Дзяжурства юных дружыннікаў ажыццяўляецца гэтак жа, як і іншых — у адпаведнасці з графікам. Райаддзел міліцыі аказвае дапамогу ў дзейнасці, а таксама вядзе ўлік вынікаў работы. Разам мы павінны зрабіць так, каб жыхары раёна адчувалі бяспеку і спакой. Таму, напрыклад, перад выхаднымі і святочнымі днямі, калі непазбежна ўзрастае колькасць правапарушэнняў, у першую чаргу наведваюцца грамадскія месцы, дзе збіраецца моладзь. Пры патруляванні кожны дружыннік абавязаны мець пры сабе пасведчанне, адметны нагрудны знак або нарукаўную эмблему (павязку) з сімволікай добраахвотнай дружыны.

    Рабяты-дружыннікі ставяцца да такой дзейнасці пазітыўна і адказна. У дружыну ўваходзяць і работнікі каледжа — людзі, якія займаюцца выхаваннем маладога пакалення: зараз яе камандзірам з’яўляецца інжынер-праграміст Аляксандр Шпак. Іх прыстойнасць і дысцыплінаванасць — выдатны прыклад для пераймання падрастаючаму пакаленню. У цэлым прыемна ўсведамляць, што ў нашай установе адукацыі працуюць і вучацца неабыякавыя людзі, якія аб’ядноўваюцца на карысць усім землякам і іх бяспецы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее